28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тараканаў-кібаргаў навучылі шукаць людзей пад заваламі

1
Тараканаў-кібаргаў навучылі шукаць людзей пад заваламі

Ва Універсітэце штата Паўночная Караліна прадаўжаюць удасканальваць канструкцыю тараканаў-кібаргаў.

Біяробатаў навучылі ўлоўліваць гукі з дапамогай мініяцюрнага мікрафона і вызначаць іх крыніцу. Такая тэхналогія закліканая дапамагчы выратавальнікам шукаць пацярпелых пад заваламі разбураных будынкаў. Даклад на гэтую тэму быў прэзентаваны 5 лістапада на канферэнцыі IEEE Sensors 2014 у Валенсіі, а коратка аб навінцы паведамляецца ў прэс-рэлізе універсітэта, паведамляе Lenta.ru.

«Пры абрушэнні будынка тых, хто выжыў, лягчэй за ўсё знайсці праз гукі», - заявіў вядучы распрацоўшчык тэхналогіі Альпер Базкурт (Alper Bozkurt). Ягоная група стварыла два тыпы біяробатаў. На электронныя платы, якія кіруюць рухам насякомых, усталявалі адзін мікрафон, які ўлоўлівае гук ва ўсіх кірунках і транслюе яго на апаратуру ратавальнікаў. Другой групе біяробатаў паставілі мікрафонную рашотку, дзякуючы якой можна дакладна вызначыць крыніцу гуку, і накіраваць інсэкта ў патрэбны бок.

«Наша галоўная мэта - абсталяваць біяробатаў такімі мікрафонамі, якія дазволяць адрозніць патрэбныя гукі (напрыклад, крыкі аб дапамозе) ад тых, якія не маюць значэння для пошукавых аперацый (трэскі і шоргаты, цурчанне вады). Тады кібаргі змогуць прыводзіць групы ратавальнікаў у патрэбнае месца», - распавёў Базкурт.

Тая ж група даследчыкаў нядаўна прэзентавала тэхналогію «нябачнай агароджы», якая ўтрымлівае прусакоў на зададзенай тэрыторыі і на патрэбнай адлегласці адзін ад аднаго - так іх можна будзе выкарыстоўваць для арганізацыі надзейнай бесправадной сеткі сувязі. Акрамя таго, нябачная агароджа дапаможа накіроўваць інсэктаў да крыніц святла, каб зараджаць убудаваныя ў іх «заплечнікі» сонечныя батарэі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках