27 красавiка 2024, Субота, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сябар Лукашэнкі сышоў з пасады генеральнага сакратара Інтэрпола

11
Сябар Лукашэнкі сышоў з пасады генеральнага сакратара Інтэрпола

Генеральным сакратаром Інтэрпола аднагалосна абралі немца Юргена Штока.

Пра гэта паведамляецца на сайце міжнароднай арганізацыі. Ён стаў першым немцам, які ўзначаліў Інтэрпол.

Папярэдні кіраўнік міжнароднай арганізацыі амерыканец Рональд Ноўбл, які кіраваў ёй з 2000 года, датэрмінова зняў з сябе паўнамоцтвы.

Ноўбла падвяргалі крытыцы за тое, што ён прыняў афіцыйную версію беларускіх улад адносна тэракту ў метро ў Менску ў 2011 годзе, у выніку чаго былі расстраляныя двое маладых людзей Уладзіслаў Кавалёў і Дзмітрый Канавалаў.

З 2004 па 2014 Шток з'яўляўся намеснікам старшыні Федэральнага ведамства крымінальных спраў Нямеччыны. З 2005 года ён выконваў розныя задачы ў структурах Інтэрпола.

Інтэрпол быў заснаваны ў 1923 годзе. Гэтая арганізацыя каардынуе дзеянні нацыянальных праваахоўных органаў краін-удзельніц у барацьбе з агульнакрымінальнай злачыннасцю. Генеральны сакратар Інтэрпола пераабіраецца кожныя пяць гадоў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках