5 траўня 2024, Нядзеля, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сакратарка еўракамісара Магерыні замужам за лабістам «Газпрома»

2
Сакратарка еўракамісара Магерыні замужам за лабістам «Газпрома»

ЕЗ заяўляе, што не бачыць канфлікту інтарэсаў у тым, што прэс-сакратарка вярхоўнай прадстаўніцы ЕЗ у замежнай палітыцы Федэрыка Магерыні замужам за ключавым лабістам расейскага «Газпрома».

Прэс-сакратарка Магерыні Кэтрын Рэй выйшла замуж за Томаса Барас-Тастэтса ў Францыі 19 кастрычніка 2013 г. Ён з'яўляецца партнёрам у брусэльскім філіяле лабісцкай фірмы «G+». У яго онлайн-біяграфіі сцвярджаецца, што ён «дапамагае каардынаваць еўрапейскую частку сусветнага кансорцыума, які кансультуе буйныя міжнародныя энэргетычныя кампаніі ў галіне сувязяў з грамадскасцю і дзяржаўных спраў», паведамляе «Радыё Свабода».

Хоць тэрмін «буйная міжнародная энэргетычная кампанія» не расшыфроўваецца, вядома, што Барас-Тастэтс часта згадваецца ў СМІ як «кансультант у еўрапейскіх дзяржаўных справах для Газпрома».

У жніўні 2013 году, калі было абвешчана аб яго прызначэнні партнёрам у філіял у Брусэлі, «G+» заяўляла, што ён «з'яўляецца дарадцам «Газпрома» ў яго дачыненнях з установамі ЕЗ у канкурэнцыі».

Адкрыты рэгістр Еўразвязу сведчыць, што Барас-Тастэтс з'яўляецца адным з супрацоўнікаў фірмы, «акрэдытаванай для доступу ў памяшканне Еўрапейскага парламента».

Барас-Тастэтс быў заўважаны ў кампаніі міністра энэргетыкі Расеі Аляксандра Новака ў Брусэлі 29 кастрычніка, калі Новак быў у горадзе для газавых перамоваў з ЕЗ і ўкраінскімі чыноўнікамі.

Маргарыціс Шынас, галоўны прадстаўнік Еўрапейскай камісіі, які браў удзел у праверцы Кэтрын Рэй пры прыняцці яе на новую пасаду прэс-сакратаркі Магерыні, паведаміў радыё ў пісьмовым каментары, што Рэй паведаміла аб прафесійнай дзейнасці свайго мужа, у тым ліку і пра яго працу для «Газпрома».

«Рэй прайшла працэдуру этычнай праверкі з просьбы Еўрапейскай камісіі», - напісаў Шынас. Ён дадаў, што Магерыні ўдзельнічала ў працэсе выбару Рэй, але не вылучала яе.

«Таму мы не мяркуем, што існуе патэнцыйны канфлікт інтарэсаў з... абавязкамі Рэй у Еўракамісіі», - напісаў Шынас.

Рэй адмовілася даць свой каментар.

Былая міністр замежных спраў Італіі Фрэдэрыка Магерыні была спрэчным выбарам для замены Кэтрын Эштан у якасці кіраўніцы замежнай палітыкі Еўрапейскага Звязу. Крытыкі разглядалі яе як палітычна недасведчаную і, магчыма, занадта гатовую рабіць саступкі для Расеі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Пуціна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках