5 траўня 2024, Нядзеля, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі трэба адабраць права вета ў ААН

20
У Расеі трэба адабраць права вета ў ААН

Украіна выступае за карэнную рэформу сістэмы ААН, прынамсі, Рады Бяспекі.

Пра гэта заявіў міністр замежных Украіны Павел Клімкін у эфіры 5 канала, паведамляе Liga.net.

«Нам патрэбна карэнная рэформа сістэмы ААН, прынамсі, Рады Бяспекі. Мы не можам дазволіць, каб у дваццаць першым стагоддзі, звычайнае права вета мела краіна, якая ўчыняе акты агрэсіі супраць іншай дзяржавы. Я кажу пра Украіну не толькі ў тым сэнсе, што гэта краіна, якую мы ўяўляем ў ААН, я кажу пра сістэму міжнародных дачыненняў. Паколькі мы павінны жыць паводле правіл. Калі ў гэтым свеце правілаў няма, то нас чакае хаос», - падкрэсліў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства.

Са слоў Клімкіна, цяпер ёсць шмат краін, якія выдатна разумеюць, што такая рэформа патрэбна, што нельга пакінуць Расеі права вета, што права вета пастаянных чальцоў Рады Бяспекі павінна быць абмежавана, некаторыя нават кажуць аб калектыўным праве вета.

«Але прабіць гэта даволі складана», - прызнаў міністр.

«Цяпер мы думаем аб скліканні канферэнцыі высокага ўзроўню, у нас будуць ініцыятывы, у тым ліку ў рамках ААН, якім чынам паменшыць рызыкі, якім чынам прадухіліць уцягванне і перасоўванне праз мяжу зброі і войскаў, якім чынам умацаваць рэжым кантролю над узбраеннямі, якім чынам умацаваць меры даверу. Для гэтага патрэбная воля большасці чальцоў ААН і над гэтым мы працуем», - падсумаваў кіраўнік МЗС.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках