5 траўня 2024, Нядзеля, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр актор Аляксандр Патапаў

13
Памёр актор Аляксандр Патапаў

Народны артыст Расеі Аляксандр Патапаў памёр на 74-м годзе жыцця.

Пра гэта паведамляе ў суботу, 8 лістапада, ТАСС са спасылкай на дырэкцыю Малога тэатра.

Аляксандр Патапаў нарадзіўся ў Маскве 14 чэрвеня 1941. Вучыўся ў Сувораўскім вучылішчы. У 1962 годзе пасля заканчэння Вышэйшага тэатральнага вучылішча імя Шчэпкіна быў прыняты ў трупу Малога тэатра, дзе і служыў больш за паўстагоддзя.

Патапаў актыўна працаваў у тэатры, дзе ўдзельнічаў у пастаноўках па творах Дастаеўскага, Чэхава, Астроўскага, Сухава-Кабыліна і ў спектаклях па творах сучасных драматургаў. Актор таксама вядомы з фільмаў «Прыгонная актрыса», «Афоня», «Экіпаж», «Любіць па-руску» і з роляў Мікіты Хрушчова, якога ён адыграў у трох стужках - «Шэрыя ваўкі», «Цуд» і «Жукаў».

У 2006 годзе разам з шэрагам калег па працы ў Малым тэатры быў узнагароджаны ўрадавай прэміяй за працу над спектаклем «На ўсякага мудраца даволі прастаты».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках