5 траўня 2024, Нядзеля, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры: Пастановы Расеі вызначаць будучыню санкцый

7
Джон Кэры: Пастановы Расеі вызначаць будучыню санкцый

ЗША і Расея будуць абменьвацца інфармацыяй аб становішчы спраў на ўсходняй мяжы Украіны.

Пра гэта пасля перамоваў з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым заявіў Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры.

«Абмяжуюся тым, што паміж намі захоўваюцца пэўныя разыходжанні паводле сітуацыі ва Украіне. Мы дамовіліся абмяняцца часткай інфармацыі, якую маем у сувязі з гэтым. Мы таксама дамовіліся працягваць дыялог», - заявіў Кэры ў Пекіне, паведамляе Reuters.

Таксама Дзяржсакратар ЗША выказаў надзею на тое, што замірэнне, дасягнутае Менскімі дамоўленасцямі, застанецца ў дзеянні.

Са слоў Кэры, будучыя пастановы Расеі што да Украіны паўплываюць на тое, ці будуць больш жорсткімі ці скасуюцца ўведзеныя супраць яе абмежавальныя меры.

«Пастановы Расеі вызначаць будучыню санкцый», - адзначыў Кэры.

«Мы спадзяемся, што можна працягваць працэс, які пачаўся ў Менску (дасягненне мірных дамоўленасцей 5 верасня), і з часам мы, магчыма, убачым адвод войскаў, бяспеку на мяжы і вяртанне стабільнасці», - адзначыў Кэры, дадаўшы, што «гэта залежыць ад Расеі».

Сустрэча міністраў адбылася напярэдадні саміту лідараў краін Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва.

Удзел у саміце возьмуць прэзідэнты ЗША і РФ, аднак ніякай афіцыйнай сустрэчы амерыканскага і расейскага лідараў не запланавана.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках