5 траўня 2024, Нядзеля, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя забрала ў блогера беспілотнік

21

Блогер здымаў Віцебск з вышыні птушынага палёту.

У жыхара Віцебска Паўла Клімянка, аўтара шэрагу выдатных відэаролікаў аб Віцебску і ваколіцах, знятых з вышыні птушынага палёту, міліцыя канфіскавала беспілотны лятальны апарат, паведамляюць Народныя навіны Віцебска.

У пачатку кастрычніка падчас здымак у ваколіцах Паўднёвай кацельні ў Віцебску Павел быў затрыманы і дастаўлены ў Першамайскі РАУС. Як піша блогер, супрацоўнік КДБ пасля доўгіх кансультацый па тэлефоне растлумачыў работнікам РАУС, што яму будуць выстаўляць два артыкулы адміністрацыйнага кодэксу: «парушэнне паветранай прасторы» і «пранікненне на тэрыторыю аб'екта, статус якога мы яшчэ ўдакладнім некалькімі запытамі». Квадракоптэр міліцыя канфіскавала для праверкі.

Праверка ўсё яшчэ працягваецца, як вынікае з адказу на зварот Паўла Клімянка. У дакуменце, які Павел апублікаваў на сваёй старонцы «Вконтакте», гаворыцца, што лятальны апарат быў зафіксаваны ў стане палёту ў непасрэднай блізкасці ад кацельні «Паўднёвая», якая адносіцца да рэжымных аб'ектаў.

Адказ, напісаны пракурорам Віцебска Юрыем Раманоўскім, цікавы тым, што не ўтрымлівае ніводнай спасылкі на заканадаўства Беларусі. Пракурор горада не палічыў патрэбным паведаміць гараджаніну, які звярнуўся да яго, кім і калі паўднёвая кацельня была аднесена да рэжымных аб'ектаў, таксама якія ж парушэнні былі дапушчаныя пры пралёце квадракоптэра побач з дымлівай трубой.

Паўлам Клімянком пры дапамозе маленькага беспілотніка знята каля дзясятка відэаролікаў, якія дэманструюць прыгажосць Віцебска з вышыні птушынага палёту, а таксама зроблены ўнікальныя здымкі з паветра Віцебскай ГЭС, якая будуецца на Дзвіне.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках