5 траўня 2024, Нядзеля, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Курносава: Актор Дзявотчанка памёр не сам, яго «замовілі» (Відэа)

19

У гібелі зоркі кіно Дзявотчанкі вінаватыя спецслужбы, мяркуюць у апазіцыі.

Смерць расейскага актора Аляксея Дзявотчанкі маглі «замовіць». Пра гэта заявіла арганізатар антывайсковага руху Вольга Курносава ў эфіры праграмы «Чорнае люстэрка» на адным з украінскіх тэлеканалаў, паведамляе ТСН.

«Гэта зусім відавочнае палітычнае забойства і ніхто ў іншым мяне не зможа пераканаць», - падкрэсліла яна.

Са слоў актывісткі, расейская ўлада спрабуе схаваць гэта і выдаць смерць актора за няшчасны выпадак.

«Спецыяльныя службы як і раней прафесійныя і ўмеюць камуфляваць такія забойствы пад няшчасныя выпадкі або суіцыд», - запэўніла Вольга Курносава.

Адзначым, такога ж меркавання што да гібелі Дзявотчанкі і яго калега, актор Станіслаў Садальскі.

Ён, прынамсі, напісаў у сваім Жывым Часопісе «мае крыніцы паведамілі, што артыста забілі. Следчы камітэт Масквы традыцыйна хлусіць, што прыкмет гвалтоўнай смерці Дзявотчанкі няма. Узгадайце, гэтак жа хлусіў генерал Уладзімір Маркін..., які казаў, што Панін напіўся, падаў, губляў прытомнасць, біўся аб вушакі, адтуль ранкі і гематомы».

Актор-апазіцыянер неаднаразова падтрымліваў Украіну і асуджаў жорсткую палітыку Крамля ў дачыненні да вайны на Данбасе і цынічную анэксію Крыму, прынамсі, быў адным з актыўных удзельнікаў «Марша міру» ў Маскве.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках