5 траўня 2024, Нядзеля, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка павіншаваў аднаго з кіраўнікоў ДКНС Язава

23
Лукашэнка павіншаваў аднаго з кіраўнікоў ДКНС Язава

Дыктатар павіншаваў Маршала Савецкага Саюза Дзмітрыя Язава з 90-годдзем.

"Вы прысвяцілі сябе цяжкай і высакароднай прафесіі абаронцы Радзімы. Ваш жыццёвы шлях - гэта прыклад адданага служэння Айчыне і вернасці выбранай справе", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі Дзмітрыя Язава ведаюць не толькі як Маршала Савецкага Саюза, але і як чалавека, які прымаў удзел у вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аднаўленні міру на беларускай зямлі.

Дыктатар пажадаў Дзмітрыю Язаву і ягоным блізкім здароўя, шчасця і дабрабыту.

Маршал Дзмітрый Язаў быў кіраўніком Міністэрства абароны СССР у 1987-1991 гадах. У гэтым статусе ён увайшоў у самаабвешчаны Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу ў жніўні 1991 года. Дзейнасць ДКНС была кваліфікаваная як спроба дзяржаўнага перавароту, аднак у 1994 годзе ягоныя ўдзельнікі былі амніставаныя.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках