5 траўня 2024, Нядзеля, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахлабысцін: Парэчанкава агаварылі злачынцы (Відэа)

37

Акцёр Іван Ахлабысцін назваў свайго калегу Міхаіла Парэчанкава ахвярай інфармацыйнай вайны.

Пра гэта Ахлабысцін распавёў у інтэрв'ю РІА Навіны.

«Гэта вайна, інфармацыйная вайна, ахвярай якой стаў Міша. Мы ж усе разумеем, што яго проста выкарысталі. Каску, ён, вядома, дарма надзеў», - сказаў Ахлабысцін.

Паводле ягоных слоў, з Парэчанкава спрабуюць зрабіць злачынца. Ахлабысцін заклікаў падтрымаць акцёра ў нялёгкую хвіліну.

На мінулым тыдні Міхаіл Парэчанкаў прыехаў у Данецк на прэм'еру фільма «Паддубны». Падчас паездкі акцёр наведаў пазіцыі баевікоў самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі ў гарадскім аэрапорце. На відэароліку, якое з'явілася ў YouTube, Парэчанкаў у касцы з надпісам «Прэса» вёў стральбу з кулямёта, чым выклікаў незадаволенасць украінскіх улад.

Пасля інцыдэнту СБУ распачаў супраць акцёра крымінальную справу, а Дзяржкіно Украіны забараніла фільмы з ягоным удзелам. Сам акцёр назваў стральбу на тэрыторыі данецкага аэрапорта салютам.

Сам Ахлабысцін уключаны ў спіс расейскіх артыстаў, якім забаронены ўезд ва Украіну. Акрамя таго, 1 лістапада ўлады Эстоніі забаранілі акцёру на працягу пяці гадоў уязджаць на тэрыторыю краіны.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках