5 траўня 2024, Нядзеля, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць простых, але вельмі карысных звычак

11
Пяць простых, але вельмі карысных звычак

Пазбавіцца ад шкодных звычак недастаткова - іх яшчэ трэба замяніць карыснымі.

Спецыялісты ў харчаванні даюць рэкамендацыі, якія дапамогуць умацаваць імунітэт і адчуваць сябе энергічным і поўным сіл, піша Huffington Post.

ПРЫВЫКАЙЦЕ ЕСЦІ СЕДЗЯЧЫ ЗА СТАЛОМ

Так вы з'ясце менш, а ежа засвоіцца лепш, чым калі вы будзеце жаваць бутэрброд на хаду або лежачы перад тэлевізарам. Таксама дыетолагі раяць не есці прадукты з агульнай пачкі ці банкі, а класці сабе порцыю ў асобную талерку. Так, напрыклад, вы з'ясце значна больш арэшкаў, калі будзеце есці проста з пачкі, чым калі пакладзяце сабе жменю на сподачак.

ПІЦЕ ВАДУ ЗАМЕСТ «ВАДКІХ КАЛОРЫЙ»

Некаторыя людзі сцвярджаюць, што чыста фізічна не могуць піць простую ваду ў вялікай колькасці, што гэта брыдка і нават выклікае ў іх млоснасць. Замест вады яны п'юць сокі, газіроўку, каву і гарбату. На думку спецыялістаў, пітво вады - гэта пытанне звычкі, якую можна выпрацаваць. Пастаўце на працоўным стале бутэльку з простай вадой, але без вечкі. Рабіце маленькія глоткі кожныя паўгадзіны.

СТАРАННА ПЕРАЖОЎВАЙЦЕ ЕЖУ

Калі вы старанна перажоўваеце ежу, думаеце пра яе смак, глядзіце на яе, пачуццё насычэння прыходзіць значна хутчэй, вітаміны і каштоўныя рэчывы засвойваюцца лепш. Гэта дапамагае выпрацаваць ўсвядомленае стаўленне да сілкавання.

ВЫКІДВАЙЦЕ З’ЕДКІ

Калі вы нешта не даелі, неадкладна адпраўце гэта ў смеццевае вядро, інакш спакуса адправіць лішні кавалачак у рот, нават калі пачуцця голаду ўжо няма, будзе пераследваць вас. Завядзіце звычку рыхтаваць на адзін раз і дакладна разлічваць колькасць ежы, якую збіраецеся з'есці.

РАСПАЗНАВАЙЦЕ ІЛЖЫВАЕ ПАЧУЦЦЁ ГОЛАДУ

Перад тым як нешта пакласці ў рот, завядзіце звычку пытаць у сябе «а ці сапраўды я галодны, ці мне проста сумна/журботна/трывожна?» Уявіце скарыначку чорнага хлеба ці зялёны яблык - калі вы гатовыя з'есці іх, значыць, голад, хутчэй за ўсё, сапраўдны. Калі няма, знайдзіце іншы спосаб справіцца з трывогай або дрэнным настроем.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках