5 траўня 2024, Нядзеля, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супермаркет «Алмі» ў Гародні закрылі праз стафілакок

11
Супермаркет «Алмі» ў Гародні закрылі праз стафілакок

З пачатку тыдня рабочая група са спецыялістаў Камітэта дзяржкантролю, гандлёвай інспекцыі і санітарнай службы пачала праверку крам «Алмі» ў Гарадзенскай вобласці.

У першы ж дзень правяраючыя наведалі 6 крам «Алмі» ў розных гарадах Гарадзенскай вобласці. Адразу ў чатырох з іх прыпынілі дзеянне кулінарнага і кандытарскіх цэхаў. А ўчора па «тэхнічных прычынах» закрыўся супермаркет сеткі на вуліцы Пушкіна ў Гародні.

Як паведамляе s13.ru, прычынай закрыцця стала выяўленне санітарнай службай бактэрый стафілакока.

Комплексныя праверкі гандлёвых кропак, якія прадаўжаюцца па ўсёй вобласці, закранулі не толькі «Алмі». Правяраючыя ўжо наведалі некалькі крам сеткі «Еўраопт». У іх таксама выяўленыя парушэнні, але іх маштабы непараўнальныя з канкурэнтам.

У спісе патэнцыйных праверак як прыватныя, так і дзяржаўныя магазіны. Дзе і калі з'явяцца кантралёры, невядома.

Стафілакок - гэта бактэрыі сямейства Micrococcaceae. Небяспека гэтых мікраарганізмаў складаецца ў тым, што яны выпрацоўваюць таксіны і ферменты, якія з'яўляюцца патагеннымі для клетак і парушаюць іх жыццядзейнасць. Бактэрыі разбуральна ўплываюць на злучальныя тканіны, скуру і падскурную абалоніну. Яны выклікаюць шэраг найнебяспечных захворванняў, сярод якіх - сэпсіс, таксічны шок, расстройствы цэнтральнай нервовай сістэмы, пнеўманія, гнойныя скурныя паразы, агульная інтаксікацыя арганізма. Часта менавіта са стафілакокавай інфекцыяй звязваюць ускладненні пасля розных хвароб. Стафілакокі ўстойлівыя ў навакольным асяроддзі і маюць дастаткова высокую супраціўляльнасць дзеянню антыбіётыкаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках