5 траўня 2024, Нядзеля, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-міністр абароны Грузіі ўзначаліў партыю «Свабодныя дэмакраты»

Экс-міністр абароны Грузіі ўзначаліў партыю «Свабодныя дэмакраты»

На з'ездзе, дзе прысутнічалі больш за 2 тысячы дэлегатаў, таксама быў абраны савет партыі.

Былы міністр абароны Грузіі Іраклій Аласанія быў абраны старшынёй партыі "Свабодныя дэмакраты" на з'ездзе гэтай палітычнай арганізацыі ў Тбілісі: за ягоную кандыдатуру прагаласавалі аднагалосна ўсе дэлегаты з'езда, паведамляе агенцтва "Навіны-Грузія".

Партыя "Нашая Грузія - Свабодныя дэмакраты" раней заявіла, што выходзіць з кіруючай кааліцыі пасля таго, як кіраўнік урада Іраклій Гарыбашвілі звольніў міністра абароны Іраклія Аласанія.

На з'ездзе, дзе прысутнічалі больш за 2 тысячы дэлегатаў, таксама быў абраны савет партыі, у які ўвайшлі дэпутат ад фракцыі "Грузінская мара" Шалва Шагулідзэ і экс-міністр замежных спраў Грузіі Мая Панджыкідзэ.

"Мы будзем супрацоўнічаць з усімі, хто падтрымлівае еўрапейскі выбар нашай дзяржавы", - заявіў Аласанія.

Пасля таго, як прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Гарыбашвілі прыняў рашэнне адправіць Іраклія Аласанія ў адстаўку з пасады міністра абароны, услед за ім свае пасады па ўласным жаданні пакінулі чальцы ягонай палітычнай каманды - кіраўнік МЗС Мая Панджыкідзэ са сваімі намеснікамі, і дзяржміністр пытанняў еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Алексі Петрыяшвілі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках