Гамяльчук краў вечкі каналізацыйных люкаў у Смаленску
14- 9.11.2014, 15:53
- 11,981
Разам з напарнікам-расейцам ён здаваў скрадзеныя люкі ў каляровыя металы.
У Смаленскай вобласці раскрыты крадзеж вечкаў каналізацыйных люкаў з цэнтральнай вуліцы ў Сычэўскім раёне, у якім удзельнічаў жыхар Беларусі.
Як паведамляе interfax.by са спасылкай на прэс-службу УМВД Расеі Смаленскай вобласці, жыхар Гомельскай вобласці разам з напарнікам-расейцам здалі скрадзеныя вечкі ў пункт прыёму металалому. Вечка выявілі пры аглядзе пункта прыёму паліцэйскія.
Усталёўваецца сума шкоды і развязваецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы, паведамляе агенцтва.