19 траўня 2024, Нядзеля, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калядны ролік ад Coca-Cola: «Зрабі каго-небудзь шчаслівым» (Відэа)

У гэтым годзе Coca-Cola зноў вярнулася да ідэі ўсеагульнага шчасця ў калядным роліку «Make Someone Happy» («Зрабі каго-небудзь шчаслівым»).

У роліку на песню Джымі Дзюранта, адаптаванага для розных рынкаў, людзі робяць адзін аднаго шчаслівымі з дапамогай маленькіх сюрпрызаў, піша popsop.ru.

Галоўным героем фільма зноў стаў Санта Клаўс, які п'е Coca-Cola, - упадабаны герой кампаніі з 1931 года. 83 гады таму яго вобраз спецыяльна для брэнда распрацаваў мастак Хэдан Сандблом (Haddon Sundblom) і з тых часоў Coca-Cola рэгулярна выкарыстоўвае героя ў сваіх калядных кампаніях. Перыядычна яго змяняюць або дапаўняюць белыя мядзведзі. У гэтым годзе мішкі ня з'явіліся ў кадры, але будуць выкарыстоўвацца ў прома-акцыі ў месцах продажаў.

Паводле сцвярджэння Coca-Cola, кампанія гэтага года закліканая «натхніць людзей убачыць больш, чым проста падарункі, і сканцэнтравацца на праўдзівым духу святаў». Санта Клаўс стаў галоўным героем менавіта таму, што сімвалізуе клопаты і прыносіць радасць у жыццё іншых.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках