12 траўня 2024, Нядзеля, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія праваабаронцы ўзнагародзілі Алену Танкачову

4

У сераду, 10 снежня, у Менску былі названыя імёны лаўрэатаў нацыянальнай Прэміі беларускіх праваабаронцаў.

Як паведамляе прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», праваабаронцам года стала кіраўнік «Цэнтра прававой трансфармацыі» Алена Танкачова.

Адвакатам года прызнаная Людміла Козак, пераможцамі ў галіне журналістыкі - Алена Панкратава (аўтар цыкла перадач «Свабода ў турмах») і сайт закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна".

Паводле традыцыі лаўрэатаў прэміі сумесна вызначаюць дзевяць беларускіх арганізацый, сярод якіх БАЖ, Беларускі Хельсінкскі камітэт, "Вясна" і іншыя, а таксама папярэднія лаўрэаты прэміі.

Прэмія беларускіх праваабаронцаў уручаецца ў Міжнародны дзень праў чалавека 10 снежня.

Нагадаем, 5 лістапада Першамайскі РУУС прадпісала Танкачовай на працягу месяца пакінуць Беларусь, забараніўшы ёй наведваць краіну ў бліжэйшыя тры гады. Абскарджанне рашэння прадугледжвае прыпыненне загаду аб высылцы на тры месяцы, па месяцы на абскарджанне ў кожнай з прадугледжаных інстанцый. Пра гэта праваабаронцы 20 лістапада на асабістым прыёме паведаміў начальнік дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

Першамайскі РУУС 28 лістапада падоўжыў на 30 дзён рэгістрацыю на часовае знаходжанне ў Беларусі Алены Танкачовай. Гэта рашэнне было прынятае ў сувязі з абскарджаннем рашэння РУУС аб высылцы яе з краіны ў ГУУС Менгарвыканкама.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках