26 красавiка 2024, Пятніца, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Варшавы адправілі паштоўкі палітвязням

Акцыя з удзелам праваабаронцы Алеся Бяляцкага прайшла сёння ў «Беларускім доме ў Варшаве».

Яна была арганізаваная пры падтрымцы польскага фонду «Інстытут Свабоды».

Акцыю «Адпраў паштоўку ў Беларусь. Марафон напісання лістоў палітвязням» абвясцілі ў пачатку снежня. Арганізатары прапанавалі напісаць пажаданні палітвязням і даслаць іх на спецыяльную паштовую скрыню kartka.by@gmail.com. Усе атрыманыя пажаданні будуць раздрукаваныя і адпраўленыя адрасатам. Многія беларусы і палякі таксама асабіста прынялі ўдзел у акцыі - прыйшлі ў «Беларускі дом у Варшаве» 11 снежня (чацвер) з 14:00 да 20:00 і падпісалі паштоўку. Сярод іх быў і праваабаронца Алесь Бяляцкі, паведамляе Polskie radio.

«Найбольш прыемным момантам у турме быў для мяне дзень, калі перадавалі зняволеным пошту. Я сам атрымліваў больш лістоў, паштовак, чым сотня астатніх зняволеных. Пісалі рознае - я атрымліваў і вясёлыя, і сумныя лісты - часта людзі пісалі, каб я трымаўся, не здаваўся, пісалі, што памятаюць пра мяне. Гэта было празмерна важна для мяне, давала энергію і сілу на працяглы час. За тры гады я атрымаў больш за 40 тысяч лістоў», - распавёў ён.

Паводле слоў Алеся Бяляцкага, зараз мы маем справу з новымі затрыманнямі і новымі абвінавачваннямі, у тым ліку і ў дачыненні да журналістаў.

«Сёння я падпісаў паштоўку Эдуарду Лобаву. Праз месяц ён павінен выйсці з турмы, дзе адбыў 4 гады зняволення. Я хацеў бы, каб у апошнія дні ягонага знаходжання ў зняволенні ён атрымаў мае словы і ведаў, што мы яго чакаем», - сказаў праваабаронца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках