19 траўня 2024, Нядзеля, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гандбалісты БГК перамаглі харвацкі «Нэксэ»

1
Гандбалісты БГК перамаглі харвацкі «Нэксэ»

Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова працягнуў пераможную выязную серыю ў розыгрышы SEHA-лігі.

Пасля перамогі ў Баня-Лука над баснійскім «Борацам» з лікам 36:31 чэмпіёны Беларусі ў харвацкай Нашыцы ўпэўнена перайгралі мясцовы «Нэксэ» - з лікам 28:25 (15:12). На працягу ўсяго гульнявога часу берасцейцы валодалі ініцыятывай, не дазволіўшы ўсумніцца ў сваёй перавазе. Самымі выніковымі ў складзе пераможцаў сталі Янка Божавіч і Давід Шпілер, якія па 6 разоў бралі вароты спаборнікаў, паведамляе БелТА.

Яшчэ ў двух суботніх паядынках SEHA-лігі славацкі «Татран» у Прэшава адолеў гандбалістаў харвацкага «Заграбу» з мінімальнай перавагай у ліку - 24:23, а ў Скоп'е македонскі «Вардар» выйграў у гасцей з «Бораца» - 31:26.

Становішча ў групе лідараў SEHA-лігі цяпер такое: «Веспрэм» (Вугоршчына) - 30 ачкоў (10 матчаў), «Вардар» - 24 (10), «Заграб» - 24 (12), БГК - 21 (9), Татран - 21 (11).

У наступным матчы берасцейскія гандбалісты 16 снежня згуляюць у гасцях у «Заграбу», а 18 снежня выступяць на пляцоўцы «Татрана».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках