19 траўня 2024, Нядзеля, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавыя арышты праціўнікаў Эрдагана праходзяць у Турцыі

6

23 чалавекі былі затрыманыя па ўсёй краіне.

Як мяркуюць праваабаронцы, прычына - у іх падтрымцы руху Фетхулаха Гюлена - ісламскага грамадскага дзеяча, даўняга апанента прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіп Эрдаган. Сярод затрыманых ёсць супрацоўнікі паліцыі, журналісты і тэлевізійныя прадусары, паведамляе «Украінская праўда».

Са слоў праваабаронцаў, Эрдаган абвясціў вайну незалежным СМІ, а галоўным праціўнікам кіраўніка дзяржавы стала кансерватыўная «Заман», якая на думку Эрдагана, звязаная з Гюленам.

Турэцкія ўлады раней выставілі абвінавачанні супраць прыхільнікаў Гюлена. Іх абвінавачваюць у спробах ажыццявіць дзяржпераварот.

Эрдаган ускладае на Гюлена адказнасць за карупцыйны скандал, што ўспыхнуў год таму, сляды якога вядуць у вышэйшыя эшалоны ўлады. Чыстка войска і паліцыі таксама тлумачыцца неабходнасцю пазбавіць іх ад прыхільнікаў Гюлена.

Як паведамляе 9.co.il, турэцкія паліцыянты са спецыяльнага падраздзялення ў барацьбе з тэрорам прыбылі 14 снежня ў рэдакцыю «Заман» у Стамбуле. Аднак паліцыя была вымушаная адступіць праз пратэст чытачоў, што сабраліся каля будынка рэдакцыі. Яны выкрыквалі «Прэсу нельга прымусіць маўчаць!».

Паводле інфармацыі СМІ, бліжэйшым часам праваахоўныя органы збіраюцца затрымаць яшчэ 150 журналістаў, якія маюць дачыненне да выкрыцця карупцыйных скандалаў ва ўладных структурах і крытыкі рэжыму Эрдагана.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках