19 сакавiка 2024, aўторак, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Я шчаслівы чалавек

190
Станіслаў Шушкевіч: Я шчаслівы чалавек

Першаму кіраўніку незалежнай Беларусі сёння спаўняецца 80 гадоў.

Пры актыўным удзеле Станіслава Шушкевіча было скончана з «імперыяй зла», Беларусь стала самастойнай дзяржавай са сваімі войскам, валютай і нацыянальнымі сімваламі.

У гады дыктатуры Станіслаў Шушкевіч стаў у жорсткую апазіцыю да Лукашэнкі. Сёння гэта адзін з самых сумленных і прынцыповых палітыкаў краіны.

Сайт charter97.org вырашыў даць слова шаноўнаму юбіляру, каб ён сам распавёў пра тое, што было найбольш важным у ягоным жыцці.

МНЕ УСЁ РАСТЛУМАЧЫЦЬ КАРАЛЬ ВАЙТЫЛА

- Больш за ўсё на маё жыццё паўплывала дзяцінства. Перадваенны час сталінскіх рэпрэсій, потым нямецкая акупацыя. Я рос савецкім чалавекам, хоць майго бацькі саслалі ў Сібір. Маці ў сілу зразумелых прычын ніколі не акцэнтавала на гэтым увагі. Мне вельмі шанцавала на добрых настаўнікаў, разумных аднакласнікаў і суседзяў - усе яны былі людзі прыстойныя, простыя і справядлівыя. І яшчэ ў мяне была бабуля - вялікі філосаф, якая не маючы ніякай адукацыі, дала мне самыя мудрыя парады. Напрыклад, яна казала: дрэннае ў любым чалавеку знайсці вельмі лёгка, а ты заўсёды шукай добрае, а калі знойдзеш - радуйся.

С отцом

З бацькам

Потым я паступова стаў разумець, што такое савецкі лад. Канчатковае прасвятленне наступіла ў 1974 годзе, калі я па абмене працаваў у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве, чытаў курс ядзернай электронікі. Аднойчы я апынуўся на вуліцы ў рэлігійнае свята Дзень божага цела і праслухаў чатыры пропаведзі Караля Вайтылы. Гэты чалавек мне ўсё растлумачыў. Я нават спалохаўся: раптам яго зараз схопяць і арыштуюць, бо ён казаў абсалютна антысавецкія рэчы. Прыехаўшы ў Менск, я асцерагаўся адкрыта выказваць свой пункт гледжання, але словы Вайтылы, ягоная смеласць мяне захапіла. Праз 4 гады я даведаўся, што ён стаў Папам Рымскім.

Пайсці ў палітыку мяне прымусіў выпадак, жарт сяброў. Я катэгарычна не хацеў займацца ніякай палітычнай працай. Я быў фізікам, загадчыкам кафедры ва ўніверсітэце і мяне гэта задавальняла. А вакол шумела «перабудова», праводзілі розныя выбары... І вось ужо ўсіх народных дэпутатаў СССР выбралі, а ў нас у акрузе выбары не адбыліся. Тады мае сябры сабраліся і заявілі: «Заўтра ў нас сход, дай абяцанне, што не здымеш сваю кандыдатуру. Няма чаго, каб усялякія лезлі наверх». Я ім паабяцаў. Партыйныя босы былі ў шоку, яны чакалі, што я традыцыйна адмоўлюся ад удзелу ў выбарах. Раней мяне выключна хвалілі, а тут пачалі ганіць і паніжаць. Але выбары я выйграў, і так пачалася мая палітычная кар'ера.

На Камчатке

на Камчатцы

САМАЕ ВАЖНАЕ МАЁ ДАСЯГНЕННЕ - БЕЛАВЕЖСКІЯ ПАГАДНЕННІ

- Больш за ўсё мяне радуе, што яшчэ ў бытнасць народным дэпутатам змог дапамагчы нявінна асуджаным людзям. Я пісаў звароты ў Генеральную пракуратуру СССР і, уявіце сабе, па большасці з іх былі прынятыя станоўчыя пастановы.

Мяркую, што падпісаныя мной Белавежскія пагадненні - найважнейшы акт. Савецкі саюз спыніў існаванне, Расея прызнала незалежнасць Беларусі.

Вискули, 1991 год

Віскулі, 1991

Што тычыцца вываду ядзернай зброі, то тут адбілася мая фізічная адукацыя. Я выразна ўсведамляў, што Беларусь знаходзіцца на першым месцы ў свеце па колькасці ядзернага ўзбраення, што прыпадае на аднаго чалавека і на адзінку плошчы. Мы былі самай ядзернай дзяржавай у свеце і пры гэтым закладніцай Расеі. Заўважце, уся зброя была на паверхні. Калі б пачаўся які-небудзь канфлікт, то зброю, якая ўяўляе пагрозу для ўсёй Еўропы, трэба было б неадкладна знішчаць. Імавернасць таго, што ядзерны ўдар будзе нанесены па нашай краіне, быў вельмі вялікі, а гэта б прывяло б да гібелі ўсёй беларускай нацыі.

Сваім асабістым поспехам я таксама лічу тое, што ніколі не ішоў у слугаванне да тых, хто дзейнічаў не годна. Да гэтага я ніколі не апускаўся. У свой час праз нежаданне дагаджаць прэзідэнту Акадэміі Навук БССР Мікалаю Барысевічу не стаў абараняць доктарскую дысертацыю ў Беларусі. Абараняўся ў Маскве, ва Усерасейскім навукова-даследчым інстытуце оптыка-фізічных вымярэнняў. Там быў вельмі моцны савет, тры лаўрэата Нобелеўскай прэміі, найбольш слынныя савецкія навукоўцы і даследчыкі. Доктарскую абараніў і ўважаю гэта сваім дасягненнем.

МАЕ КУМIРЫ, - БЕРНАРД ШОУ, АНТОН ЧЭХАУ і УIНСТАН ЧЭРЧЫЛЬ

- Спачатку аб кумірах. Больш за ўсіх у жыцці мяне радавалі і здзіўлялі Бернард Шоу і Уінстан Чэрчыль, паколькі афарызмы аднаго і, афарызмы іншага мне вельмі падабаліся. Я не люблю чытаць доўгія кнігі, таму маім любімым пісьменнікам з'яўляецца Антон Чэхаў. Заўсёды яго перачытваю і атрымліваю задавальненне.

Ёсць яшчэ шмат дзеячаў, у тым ліку палітычных, якія мне падабаліся - прэзідэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы, прэзідэнт Фінляндыі Мауна Койвіста, прэзідэнт Францыі Шарль дэ Голь. Яны вельмі шмат зрабілі для сваіх краін.

Я чалавек Барыса Ельцына. Паважаў яго і шаную памяць аб ім. Барыс мне быў вельмі сімпатычны па адной простай прычыне. Ён не быў крывадушны, быў сапраўдным дэмакратам і змагаром за правы чалавека. Так, Ельцын памыляўся з тымі ж чачэнскімі войнамі, але прызнаваў гэтыя памылкі і наогул, у параўнанні з савецкімі палітыкамі, быў вельмі інтэлігентным чалавекам.

С Леонидом Кравчуком и Борисом Ельциным, Вискули, 1991 год

З Леанідам Краўчуком і Барысам Ельцыным, Віскулі, 1991

ЛУКАШЭНКА - ЧАЛАВЕК НЕДАЛЁКАГА РОЗУМУ І ВЯЛІКАЙ ХIТРАСЦI

- Мяне вельмі расчараваў Вячаслаў Кебіч. Мы з ім маглі б вельмі многае зрабіць для Беларусі. Але гэта быў узор крывадушнасці - казаў адно, а рабіў іншае. І трэба сказаць, ён даволі спрытна ўбіўся да мяне ў давер.

Пасля спробы схаваць аварыю ў Чарнобылі, я моцна расчараваўся ў Міхаіле Гарбачове. Спачатку я яго абагаўляў, але калі ў траўні 1986 ён выступіў праз тэлевізію і сказаў, што ўсё нармальна, я яго перастаў любіць. Хоць Гарбачову можна паставіць помнік пры жыцці за тое, што дазволіў аб'яднацца Нямеччыне.

 

Аляксандр Лукашэнка, дарэчы, мяне не расчараваў. Я ніколі не лічыў яго прыстойным і інтэлігентным чалавекам. Так нахабна хлусіць, быць чалавекам такога нізкага ўзроўню культуры, каб прыпісваць Быкаву вершы, разважаць пра тое, што радыеактыўныя адкіды дазваляюць стварыць у Беларусі атамную бомбу - найвялікшая непісьменнасць. Рукі ў яго ў крыві. Расстраляць мірных паветраплавальнікаў, неадкладна прывесці ў выкананне пастанову аб смяротнай кары, калі няма ўпэўненасці, так запалохаць беларусаў... Гэта чалавек недалёкага розуму, прымітыўнага мыслення, але вельмі вялікай хітрасці. І вельмі добра прыстасоўваецца да сябе падобных у Беларусі і Расеі.

КАЛIСЬЦI МНЕ НЕ ХАПIЛА СМЕЛАСЦI БЫЦЬ ДЫСIДЭНТАМ

- Сумленне - гэта самы галоўны прынцып.

Самае дрэннае, што я рабіў у жыцці - гэта не пратэставаў супраць таго, што было відавочна подлым з боку савецкай улады. Самае дрэннае, што я рабіў - маўчаў. Прызнаю, што ў мяне не хапіла смеласці быць дысідэнтам. Не змог паступаць так, як Сяргей Кавалёў і Валерыя Навадворская.

Я імкнуўся працаваць сумленна. Ніколі не парушаў закон і нікога не заклікаў абыходзіць закон, як гэта ў нас цяпер робіцца паўсядзённа і штогадзінна, уключаючы ўсе так званыя лукашэнкаўскія «выбары» і «рэферэндумы». У мяне не было цягі атрымліваць асалоду ад асабістай уладай і ўмацоўваць яе, таму што хацелася працаваць не на сябе, а на краіну.

Я вельмі адмоўна стаўлюся да праявы подласці, ілжывасці і глупства. Гэта, па-мойму, павінна быць ўласціва любому нармальнаму чалавеку.

Визит Билла Клинтона в Беларусь, 1994 год

Візіт Біла Клінтана ў Беларусь, 1994

У ЖЫЦЦІ ДАПАМАГАЮЦЬ СЯКЕРА I МАЛАТОК

- Мне перашкаджае працаваць галаўны боль і туга, але я змагаюся з імі з дапамогай габлявальнага станка, сякеры, малатка, усякага больш дасканалага электраінструменту. Так было заўсёды, але на жаль, сёлета я прыхварэў і не змог ездзіць на лецішча, дзе ў мяне бясконцая будоўля і ўдасканаленне. Я стаў хутка стамляцца, і гэта крыху выбіла мяне з каляіны. Але лекары кажуць, што я магу выйсці з гэтага стану.

ШЧАСЛIВЫ, КАЛI МЯНЕ ПРАВIЛЬНА РАЗУМЕЮЦЬ

- Шчаслівы, калі мяне правільна разумеюць, калі няма падазрэнняў, што я кажу адно, а раблю іншае. Але я заўважыў, што гэтыя падазрэнні - асабліва ў палітычнай дзейнасці - часам штучныя, таму я шчаслівы чалавек.

С легендарным лидером «Солидарности», экс-президентом Польши Лехом Валенсой

З легендарным лідэрам «Салідарнасці», экс-прэзідэнтам Польшчы Лехам Валэнсам

Шчаслівы, што змог камусьці дапамагчы. Памятаю, іду па вуліцы ўжо пасля складання паўнамоцтваў старшыні Вярхоўнага Савета, а мне на шыю кідаецца жанчына і кажа: «Дзякуй, вы мяне выручылі, я выжыла, таму што вы далі мне кватэру». А я ніколі нікому кватэру не мог даць. Я нават намеснiка не мог зацвердзіць без вышэйшай інстанцыі. Высвятляецца, я пісаў рэзалюцыі старшыні Мінгарвыканкама з просьбай разабрацца і прыняць пастанову адносна заяваў, якія падаваліся на маё імя ў велізарных колькасцях. «Прашу разабрацца» - гэта была самая жорсткая мая рэзалюцыя. Я спадзяваўся на свядомасць чыноўнікаў, а высвятляецца гэтыя людзі ўспрымалі ўсё, як прамую каманду.

Вельмі ганаруся сваёй кафедрай ядзернай фізікі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, таму што ў нас панаваў прынцып навуковасці. На навуковых семінарах аднолькава высока цаніліся і прафесар, і студэнт. У мяне была свая методыка прыёму экзаменаў: я асаблiва не тыраніў і не мучыў тых, хто рэальна займаўся. Гэтую методыку я асвоіў ў Польшчы. Многія студэнты да гэтага ўдзячныя, кожны год мяне запрашаюць на юбілейныя выпускі.

ПАРАДЫ УНУКАМ

- Рабіце так, каб і вашыя дзеці, і вашыя ўнукі вамі ганарыліся. Ці хаця б так, каб ім не было за вас сорамна. Я і сыну, і дочцы, і ўнучцы раю адно: «Вы заўсёды павінны выразна і ясна растлумачыць, чаму вы так паступілі».

ХАЧУ УБАЧЫЦЬ БЕЛАРУСЬ СВАБОДНАЙ ЕУРАПЕЙСКАЙ КРАIНАЙ

- Сёння я буду дома. Я, так бы мовіць, «жывёла хатняя», і ўсе свае дні нараджэння я заўсёды сустракаў з сям'ёй. Адзіны мой юбілей па-за домам зладзілі мае выдатныя сябры Алег Бябенін, Андрэй Саннікаў, Зміцер Бандарэнка, Наталля Радзіна, калі ў мяне было 75-годдзе. А сёння, паколькі іх няма ў Менску, я збіраю ў сябе дома сваіх бліжэйшых сваякоў. На шчасце, яны ўсе месцяцца ў маёй кватэры. Калі яшчэ хто наляціць з блізкіх людзей, буду толькі рады.

Станислав Шушкевич с супругой Ириной

Станіслаў Шушкевіч з жонкай Ірынай

На жаль, я цяпер прымаю прэпараты, якія несумяшчальныя з алкаголем. Буду цярпець цяжкае выпрабаванне ў сваім жыцці, але я выконваю гэтае правіла, паколькі хачу, калі не дажыць да 100-гадовага юбілею, то наблізіцца да яго.

Хачу ўбачыць Беларусь свабоднай еўрапейскай краінай. Буду па-чартоўску рады, калі вашы пажаданні пра 100 гадоў спраўдзяцца.

С президентом Польши Брониславом Коморовским

З прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім

С президентом Литвы Далей Грибаускайте

З прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ

 

Напісаць каментар 190

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках