3 траўня 2024, Пятніца, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У памочніка Пуціна яшчэ ў 2013-м вісела карта з Крымам у складзе РФ

33
У памочніка Пуціна яшчэ ў 2013-м вісела карта з Крымам у складзе РФ

Захоп Крыма Расеяй планаваўся даўно.

У прыёмнай памочніка прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Уладзіслава Суркова, якога называюць «куратарам» украінскіх пытанняў, у прыватнасці, якія тычацца падзей у Данбасе, яшчэ ў 2013 годзе вісела карта з Крымам (на той момант - не анэксаванага) у складзе Расеі.

Пра гэта распавёў былы супрацоўнік Крамля, экс-намеснік начальніка ўпраўлення адміністрацыі прэзідэнта Расеі ў сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве з краінамі СНД, Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй Барыс Рапапорт у інтэрв'ю "Московскому комсомольцу".

Адказваючы на пытанне, ці курыраваў Суркоў захоп Крыма, ён адзначыў: «Я не ўважаю патрэбным распаўсюджвацца на гэтую тэму. Калі я прызначаўся ў 2013-м, ужо тады ў прыёмнай Суркова вісела карта Расейскай імперыі, на якой Крым быў часткай Расеі. Да рэферэндуму (так у РФ працягваюць называць незаконны псеўдарэферэндум на паўвыспе) у Крыме былі неаднаразова, у тым ліку абмяркоўвалі пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай пагаднення аб будаўніцтве транспартнага калідора праз Керчанскі праліў. А пра астатняе. - думайце самі».

Таксама ён запэўніў, што Крэмль не збіраецца здаваць «Наваросіб», якую спрабуе пабудаваць рукамі тэрарыстаў і расейскіх вайскоўцаў на Данбасе.

«Праз шматгадовую працу ў палітыцы ў яго (Суркова) вельмі шырокае кола зносін. Нельга выключыць, што некаторыя «апалчэнцы» паўднёва-усходу з'яўляюцца яго даўнімі знаёмымі. Здаваць «Наваросію» - гэта сапраўды не пра яго. Ён заўсёды быў і застаецца прыхільнікам дактрыны «Масква - трэці Рым» і мяркуе, што калі любая дзяржава не пашырае сферы свайго ўплыву, то пачынае дэградаваць. Ён зыходзіць з таго, што экспансія - гэта натуральны стан здаровай дзяржавы. Менавіта Суркоў ў 2005 годзе ўвёў у актуальны палітычны ўжытак тэрмін «рускі свет» і менавіта ён стаяў ля вытокаў новага свята рускага свету - Дня народнага адзінства», - дадаў Рапапорт.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках