26 красавiка 2024, Пятніца, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэры ФРГ, Францыі, Украіны і РФ абмеркавалі сустрэчу ў Менску

2
Лідэры ФРГ, Францыі, Украіны і РФ абмеркавалі сустрэчу ў Менску

Лідэры Францыі і Нямеччыны патрабавалі хутчэйшага спынення агню, абмену ваеннапалоннымі і афармлення гуманітарных канвояў паводле заканадаўства Украіны.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Елісейскага палаца, піша «Лiга.нет».

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін абмеркавалі ў тэлефоннай размове пытанні мірнага ўрэгулявання канфлікту ў Данбасе.

Аланд і Мэркель адзначылі неабходнасць выканання Менскіх пагадненняў, а таксама хутчэйшага склікання кантактнай групы ў Менску для таго, каб дамагчыся канкрэтных вынікаў у развязанні канфлікту.

«Абмеркаванні ў кантактнай групе павінны аднавіцца ў Менску як мага хутчэй і дасягнуць канкрэтных вынікаў па наступных пунктах для іх своечасовага выканання: эфектыўнае і ўстойлівае спыненне агню; абмен ваеннапалоннымі; паляпшэнне гуманітарнай сітуацыі на тэрыторыях, якія знаходзяцца пад кантролем сепаратыстаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Кіраўнікі Францыі і Нямечынны гэтак жа запатрабавалі, каб усе гуманітарныя канвоі з Украіны, Расеі і ЕЗ афармляліся ў адпаведнасці з заканадаўствам Украіны.

У той жа час прэс-службе Адміністрацыі прэзідэнта Украіны адзначаюць, што суразмоўцы выказаліся за правядзенне сустрэчы кантактнай групы для забеспячэння прагрэсу ў выкананні Менскіх дамоўленасцей да канца тыдня. «У прыватнасці, парадак дня сустрэчы кантактнай групы павінны ўтрымліваць пытанне спынення агню, выхаду на лінію размежавання, якая замацаваная ў Мемарандуме, адвод войскаў і цяжкага ўзбраення, а таксама хутчэйшага вызвалення ўсіх закладнікаў. Таксама прэзідэнт Украіны прыцягнуў увагу да неадкладнай неабходнасці вызвалення з расейскай турмы народнага дэпутата Надзеі Саўчанкі, стан здароўя якой пагоршыўся», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Нагадаем, раней кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў і дзяржсакратар ЗША Джон Кэры пагадзіліся з неабходнасцю хутчэйшага склікання кантактнай групы датычнай пытанняў Данбасу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках