28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы закон аб СМІ распаўсюдзіцца на блогераў

3
Новы закон аб СМІ распаўсюдзіцца на блогераў

Уладальнікаў блогаў абавяжуць адказваць за іх змест.

Пра гэта сёння журналістам заявіла міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, адказваючы на пытанне, ці распаўсюджваюцца папраўкі ў закон аб СМІ на блогераў, паведамляе БелТА.

"Вядзіце сабе блог, але ён павінен укладвацца ў прынцыпы, вызначаныя законам аб СМІ", - сказала міністр.

З яе слоў, у большасці выпадкаў блогеры застаюцца беспакаранымі, калі дапускаюць на сваіх інтэрнэт-старонках абразлівыя выразы ў дачыненні да канкрэтных людзей. Прымаючы папраўкі ў закон аб СМІ, "дзяржава забяспечвае грамадскія інтарэсы, стварае прававое поле ў рамках дзеючага заканадаўства", падкрэсліла Лілія Ананіч.

Нагадаем, сёння "дэпутаты" адразу ў двух чытаннях прынялі папраўкі ў закон "Аб сродках масавай інфармацыі". Цяпер улады змогуць цалкам заблакаваць любы незалежны інтэрнэт-рэсурс.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках