26 красавiка 2024, Пятніца, 7:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі інтэрнэт панікуе праз валюту

2
Беларускі інтэрнэт панікуе праз валюту

Курс беларускага рубля ў сістэме WebMoney знізіўся да 12200 беларускіх рублёў за даляр.

Свабодная купля-продаж WMB (эквівалент беларускіх рублёў) адбываецца на біржы WebMoney wm.exchanger.ru. Купіць беларускія рублі за даляры (WMZ) на момант падрыхтоўкі матэрыялу можна было па курсе 11775 WMB за 1 WMZ, зваротная аперацыя па куплі даляраў абыйдзецца ў 12200 WMB за 1 WMZ, піша electroname.com.

Курсы на 8-12% адрозніваюцца ад афіцыйна ўсталяванага Нацбанкам Беларусі. У звычайныя дні адхіленне не перавышае 4%.

Адзначым, аб'ём угод з эквівалентамі беларускіх рублёў у сістэме невялікі і можа хутчэй адлюстроўваць псіхалагічнае ўспрыманне справядлівага курсу валют удзельнікамі сістэмы.

Дэвальвацыю WMB можна растлумачыць панічнымі настроямі у самой Беларусі. Пасля рэзкага абясцэньвання расейскага рубля беларусы сталі ў чэргі да банкаў, каб абмяняць свае беларускія рублі на даляры і еўра. Асцярогі жыхароў можна зразумець - Расея з'яўляецца галоўным гандлёва-эканамічным партнёрам Беларусі і дэвальвацыя ў суседняй краіне падштурхоўвае беларускія ўлады да аналагічных мераў.

Панічныя настроі ў краіне пацвярджаюцца і рэзка ўзрослай цікавасцю карыстальнікаў да навінавых сайтаў і сайтаў з фінансавай інфармацыяй. Напрыклад, Select.by усяго за некалькі дзён выбіўся ў лідэры ў рэйтынгу Акавіты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках