27 красавiка 2024, Субота, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці з'явілася «марсіянская» ёлка

12

Задумка, якая спачатку выглядала як поўнае глупства, рэалізавалася ў даволі арыгінальную ідэю.

На скрыжаванні Бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава "прызямлілася" "іншапланетная ёлка". Ну а невялікія снегавікі-іншапланецяне ўжо некалькі дзён займаюць свае законныя, з гэтага часу, месцы на капялюшыках вулічных ліхтароў, паведамляе "Віртуальны Брэст".

Гэта - адна з новых дызайнерскіх ідэй, якая рэалізуецца сіламі Берасцейскага гарсвятла. Самі работнікі кажуць, што звычайная лясная прыгажуня далася б ім значна лягчэй, з навінкай больш валтузні, але вынік, несумненна, уражвае. Мы знялі амаль увесь працэс "прызямлення", і чытачы партала Віртуальны Брэст могуць першымі ацаніць, што атрымалася ў выніку. Увесь сённяшні вечар ішоў мантаж гірлянд, і а 12-й ночы елка паўстала ва ўсёй сваёй красе.

Завяршаюцца работы і каля ЦУМа, там таксама ўстаноўленая незвычайная ёлка, нехта нават пусціў слых, што яна нібыта каштуе велізарных грошай. Сцвярджаць не будзем, хутчэй за ўсё звычайная "ўтка", з выгляду так цалкам сабе "эканомнае рашэнне". Але таксама сімпотнае, праўда толькі ноччу, калі свеціцца. Фатаграфіі не вельмі добра перадаюць эфект, які атрымаўся, таму ўбачыце самі, ацэніце.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках