28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Журавель: Хачу ўсім падзякаваць

Уладзімір Журавель: Хачу ўсім падзякаваць

Уладзімір Журавель афіцыйна пакінуў менскі футбольны клуб «Дынама».

15 снежня ў былога галоўнага трэнера сталічнага клуба скончыўся кантракт, нагадвае «Прессбол».

«Перш за ўсё, мне хацелася б падзякаваць усім футбалістам, з якімі мне давялося працаваць у «Дынама», падзякаваць майму трэнерскаму штабу. Мне было прыемна вярнуцца ў свой родны клуб і правесці тут сезон у якасці галоўнага трэнера і за гэта хачу сказаць дзякуй кіраўніцтву «Дынама», якое дало мне магчымасць папрацаваць у такім амбіцыйным клубе з вялікай гісторыяй і традыцыямі. На жаль, не ўсіх мэтаў удалося дамагчыся.

Таксама, асаблівым словам хачу адзначыць усіх заўзятараў і фанатаў менскага клуба, якія на працягу ўсяго сезону падтрымлівалі нашу каманду і мяне асабіста. Спадзяюся, «Дынама» ў хуткім часе стане чэмпіёнам краіны», - сказаў Уладзімір Журавель.

Кіраўніцтва клуба выказала падзяку за працу ў гэтым сезоне ўсяму трэнерскаму штабу «Дынама» і асабіста Уладзіміру Жураўлёву. У гэтым годзе былі дасягнутыя пэўныя вынікі, упершыню за 19 гадоў «Дынама» вярнулася ў асноўную стадыю розыгрышу буйнога еўрапейскага футбольнага турніру. Бліжэйшым часам будзе афіцыйна абвешчана імя новага галоўнага трэнера «Дынама».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках