27 красавiка 2024, Субота, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэшскія габрэі выступілі супраць візіту Пуціна ў Асвенцым

5
Чэшскія габрэі выступілі супраць візіту Пуціна ў Асвенцым

Габрэйская абшчына Чэхіі пратэстуе супраць візіту прэзідэнта Расеі.

Чэшскія габрэі назвалі яго «недарэчным». Абшчына выступіла супраць пастановы прэзідэнта краіны запрасіць Уладзіміра Пуціна на мерапрыемствы з нагоды 70-гадовага юбілею з дня вызвалення канцлагера Асвенцым, якія адбудуцца ў студзені 2015 года. Пра гэта паведамляе Bloomberg, піша Lenta.ru.

Расея, як гаворыцца ў заяве арганізацыі, "не паважае міжнародныя дамовы, вядзе сябе агрэсіўна і выкарыстоўвае ўладу, каб акупаваць тэрыторыю суседняй дзяржавы». Такім чынам, удзел Пуціна ў мерапрыемствах не будзе правільным, улічваючы «цяперашнюю палітычную сітуацыю», мяркуюць у суполцы.

Мілаш Земан запрасіў расейскага лідара Уладзіміра Пуціна і кіраўнікоў дзяржаў іншых краін, якія змагаліся з нацызмам, уключаючы ЗША, Францыю і Вялікую Брытанію, у сярэдзіне лістапада. Арганізацыяй памятных мерапрыемстваў у Празе займаюцца вядучыя габрэйскія арганізацыі.

Мілаш Земан апошнім часам падвяргаецца рэзкай крытыцы за падтрымку пазіцыі Расеі. Ён адмовіўся асудзіць далучэнне Крыму да РФ і ўсклаў на Кіеў віну за вайну на ўсходзе Украіны.

Канцэнтрацыйны лагер Асвенцым (нямецкая назва - Аўшвіц) размяшчаўся на тэрыторыі Польшчы, акупаванай нацысцкай Германіяй. Лагер праіснаваў з 1940 да 1945 год. Паводле афіцыйных падлікаў, у ім былі забітыя каля 1,4 мільёна чалавек, з іх каля 1,1 мільёна - габрэі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках