28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Кобец: У 2010 годзе Лукашэнку паказалі, што ён нічога не варты

18
Уладзімір Кобец: У 2010 годзе Лукашэнку паказалі, што ён нічога не варты

Дыктатар не мог перамагчы на выбарах 2010 года.

Чатыры гады прайшло пасля драматычнай Плошчы-2010. Безумоўна, у той вечар, 19 снежня 2010 г тысячы беларусаў адчулі сябе свабоднымі і гучна выказалі пратэст супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Але тое, што адбылося пазней - стала шокам: крывавы разгон, арышты, пераслед тысяч грамадзян ва ўсёй краіне. Гэта падзея ўвайшла ў гісторыю Беларусі. Але якія змены яна ўнесла ў нашу сённяшнюю жыццё?

Агітацыйная кампанія падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў была адной з самых ліберальных за час кіравання Лукашэнкі. Апазіцыйныя кандыдаты, карыстаючыся магчымасцю ў тым ліку і з экранаў дзяржаўнага тэлебачання, заклікалі беларусаў выйсці ўвечары на Кастрычніцкую плошчу ў Менску, каб падтрымаць свой выбар і выступіць супраць фальсіфікацый.

Госць праграмы «Гарачы каментар» - каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Уладзімір Кобец - адзначыў у эфіры тэлеканала «Белсат», што ў 2010 годзе ў Менску Аляксандр Лукашэнка прайграў выбары, і ў якасці доказу прадэманстраваў адзін з пратаколаў галасавання.

«19 снежня 2010 года - адна з найважнейшых дат найноўшай гісторыі Беларусі. Я ўпэўнены, што яна будзе стаяць у адным шэрагу з такімі днямі, як 25 сакавіка і 27 ліпеня. Гэта быў дзень, калі людзі выйшлі на самой справе абараняць свой выбар. Я не кажу галаслоўна. Для мяне было гонарам узначальваць штаб Андрэя Саннікава - кандыдата, які перамагаў у Менску і выходзіў у другі тур. Мы мелі доказы таго, што ён выходзіў у другі тур»

«Пытанне было ў тым, ці ўтрымае Лукашэнка ўладу ці не. І мы ведалі дакладна, што праз тую лібералізацыю, якая была месяц-два перад выбарамі, людзі адчулі сябе свабоднымі. І гэты глыток свабоды паказаў Лукашэнку, чаго ён варты. А ён не варты нічога», - заявіў каардынатар кампаніі« Еўрапейская Беларусь».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках