27 красавiка 2024, Субота, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ёлачныя базары адчыняцца ў Менску 22 снежня

2
Ёлачныя базары адчыняцца ў Менску 22 снежня

Абвешчаныя кошты на натуральныя елкі.

Ёлачныя базары адкрыюцца ў Менску 22 снежня, паведаміў на аператыўнай нарадзе ў мэрыі начальнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкама Сяргей Барысевіч, паведамляе БелТА.

Са слоў Сяргея Барысевіча, з 22 да 31 снежня ў Менску пройдзе больш за 180 ёлачных кірмашоў. Яны будуць працаваць штодзённа з 10.00 да 18.00. Набыць натуральную елку вышынёй не вышэй аднаго метра можна будзе па цане ад Br70 тысяч да Br120 тысяч, не вышэй за два метры - ад Br80 тысяч да Br150 тысяч, да трох метраў - ад Br90 тысяч да Br180 тысяч.

Для зручнасці пакупнікоў у крамах адчыняюцца спецыялізаваныя аддзелы, дзе ў шырокім асартыменце (больш за 3 тысячы разнавіднасцей) прадстаўлены ёлачныя ўпрыгажэнні, сувеніры і іншая святочная атрыбутыка. Сяргей Барысевіч падкрэсліў, што асаблівая ўвага надаецца таварам айчыннай вытворчасці. Так, фігуркі авечак (сімвал 2015 па кітайскім календары) вытворчасці ЗАТ "Добрушскі фарфоравы завод" можна набыць за Br50-72 тысяч, крыштальныя авечкі Барысаўскага завода абыдуцца ў суму ад Br50 тысяч.

Таксама ў крамах прадстаўлены 85 відаў дзіцячых карнавальных касцюмаў і масак айчыннай вытворчасці па цане ад Br70 тысяч да Br350 тысяч. Строі Дзеда Мароза і Снягуркі каштуюць ад Br650 тысяч да Br950 тысяч.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках