27 красавiка 2024, Субота, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтэлекам» другі дзень блакуе Хартыю

124

Беларускія ўлады ўвялі паўнавартасную інтэрнэт-цэнзуру ў Байнэце.

Доступ да нашага сайту другі дзень заблакаваны для жыхароў Беларусі. Фільтраванне ўключана на шлюзе сеткі Белпак, праз якую доступ у інтэрнэт атрымлівае большасць беларусаў і многія другасныя інтэрнэт-правайдэры.

Праверка маршруту, паводле якога звесткі паступаюць да наведвальнікаў, паказвае, што фільтр усталяваны на isp.belpak.by:

Блакаванне сайта для ўсіх інтэрнэт-карыстальнікаў супярэчыць нават тым законам, якія напрымалі беларускія ўлады. Рэпрэсіўныя папраўкі ў закон аб СМІ павінны ўвайсці ў дзеянне толькі з 1 студзеня і «Белтэлекам» парушае Канстытуцыю і дзеючае заканадаўства.

Каб абыйсці блакаванне, скарыстайцеся нашай інструкцыяй. Раскажы знаёмым, як абыйсці блакаванне.

Напісаць каментар 124

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках