27 красавiка 2024, Субота, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На стаянцы ў Гомелі згарэлі тры фуры

Прычына пажару невядомая.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі у прэс-службе МНС.

Паведамленні пра тое, што ў Гомелі на вуліцы Барыкіна на стаянцы гараць грузавыя аўтамабілі, паступіла сёння ўночы.

«Пасля прыбыцця да месца выкліку ўстаноўлена, што на тэрыторыі стаянкі Таварыства з дадатковай адказнасцю «Ежа» гараць тры грузавыя аўтамабілі: «Volvo МH-12», «Renault», «Iveco LD-260E43». Аўтамабілі належаць прыватнаму транспартнаму ўнітарнаму прадпрыемству з Гомеля. У выніку пажару пашкоджаная кабіна, маторны адсек, 20 кв. метраў тэнта і груз (мінеральная вада) у аўтамабілі «RENAULT», пашкоджана 10 кв. метраў тэнта, заднія колы прычэпа аўтамабіля «VOLVO МH-12», пашкоджаная кабіна, 10 кв. метраў тэнта аўтамабіля «IVECO LD-260E43», - гаворыцца ў паведамленні.

Пацярпелых няма. Прычына пажару і матэрыяльная шкода высвятляюцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках