28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Rzeczpospolita: Перакананасць Пуціна ў велічы Расеі карыкатурная

15
Rzeczpospolita: Перакананасць Пуціна ў велічы Расеі карыкатурная

Прэс-канферэнцыя Уладзіміра Пуціна была падобная на падарожжа ў часе.

Гэта была не сустрэча журналістаў з прэзідэнтам, а дэманстрацыя падданымі ўшанаванняў цару, піша польскае выданне Rzeczpospolita (пераклад -Иносми.ру).

Журналіст найбуйнейшай расейскай газеты спытаў Пуціна, ці той аптыміст, бо ад настрою прэзідэнта залежыць настрой народа. Так ён і сказаў, гэта цытата. Сярод журналістаў, якія задавалі пытанні, выявіўся прэс-сакратар кіраўніка Чачні, непадзельнага кіраўніка, які кожны дзень прызнаецца ў любові да цара ў сацыяльных сетках. Прэс-сакратар задаў доўгае пытанне, у якім пахваліў прэзідэнта за рашучасць у барацьбе з тэрарызмам і падкрэсліў, што чачэнскі лідар ніколі не парушыць расейскае заканадаўства (чытай: заўсёды будзе адданы Крамлю).

Складаныя пытанні прагучалі, але не ад прадстаўнікоў расейскай прэсы, бо незалежная журналістыка ў Расеі засталася толькі ў нішавых газетах і на ўскраінах інтэрнэту. Складаныя пытанні задалі заходнія журналісты, у тым ліку адзін украінскі, паколькі канферэнцыя была закліканая прадэманстраваць адкрытасць Пуціна да крытыкі.

На ніводнае са складаных пытанняў расейскі прэзідэнт не адказаў, хоць прысвяціў хвілін дзесяць аналізу геніяльнай творчасці Лермантава. Ён ахвотна казаў пра эканоміку, але яго ідэя была простая: за праблемы Расеі адказвае Захад, які наклаў санкцыі, але мы не паддадзімся, бо незалежнасць вышэй за ўсё, а ніякага крызісу няма.

Пуцін не змог бы вытрымаць паўгадзіннай прэс-канферэнцыі з заходнімі журналістамі, а тут ён прамаўляў 3 гадзіны 20 хвілін. Мне больш за ўсё спадабаўся фрагмент аб тым, што славяне (прэзідэнт згадаў палякаў і балгараў) з задавальненнем бы аб'ядналіся з Расеяй у саюз па ўзоры ЕЗ.

Аналагічна - з ацэнкай Пуціна, што ў Еўразвязе больш бюракратыі, чым у РФ. У абсалютных лічбах - гэта, вядома, праўда. Толькі Расея, асабліва з эканамічнага пункту гледжання, супастаўная з невялікім фрагментам ЕЗ. Я разумею, што ў Пуціна ёсць вялікія амбіцыі, але пакуль яго краіна не пачне сама што-небудзь вырабляць і не ўступіць хоць бы на шлях мадэрнізацыі, да таго часу імперскія запэўніванні прэзідэнта будуць выклікаць толькі жаль.

Пуцін стаў значна больш гладкім, чым савецкія лідары. Відаць, што ён правёў шмат часу ў элегантных заходніх рэстаранах, што ён ведае, як есці вустрыц, у яго напэўна ёсць любімая марка італійскага віна і ўласны кравец у Лондане. Але гэтага мала, каб быць сучасным, хай нават аўтарытарным, кіраўніком.

Перакананасць расейскага прэзідэнта ў тым, што яго краіна вялікая ва ўсіх дачыненнях, на фоне рэальнага стане расейскай эканомікі выглядае проста карыкатурнай. І такія карыкатуры ў мінулым мы бачылі шмат разоў.

Фота: Коммерсант

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках