27 красавiка 2024, Субота, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гендырэктар «Барысаўдрэва» абскарджвае прысуд

12
Гендырэктар «Барысаўдрэва» абскарджвае прысуд

Адвакат Уладзіміра Мальцава заявіў сёння журналістам пра намер абскардзіць прысуд у Вярхоўным судзе.

Аб гэтым паведамляе БелТА з залы суда Менскай вобласці.

«Мы маем намер абскардзіць прысуд. Мы настойваем на апраўданні», - сказаў абаронца.

Уладзімір Мальцаў прыгавораны да трох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасці. Суд таксама пастанавіў спагнаць з гендырэктара больш Br1,9 млрд стратаў.

Са слоў пракурора, Уладзімір Мальцаў ппраз асабістую зацікаўленасцб пры выбары пастаўшчыка абсталявання лабіяваў інтарэсы турэцкай кампаніі Bersey, з якой 23 сакавіка 2011 беларускае прадпрыемства ўклала кантракт на пастаўку тэрмамасляных катлоў. Калі прадпрыемства, парушыўшы кантракт, пачало зацягваць тэрміны пастаўкі абсталявання, Уладзімір Мальцаў не распачаў крокаў у адказ. «Спрабуючы схаваць сваю некампетэнтнасць, кар'ерызм і парушэнне заканадаўства, ён падпісаў з кампаніяй дамову аб пераносе тэрмінаў пастаўкі», - сказала дзяржабвінаваўца.

Таксама кіраўнік, са слоў пракурора, не распачаў меры ў своечасовай закупцы абсталявання для запалкавай вытворчасці. «Ведаючы, што па дамовах са шведскай фірмай «Арэнко» на пастаўку абсталявання для запалкавай вытворчасці быў прадугледжаны мантаж абсталявання, Мальцаў даў даручэнне генеральнаму падрадчыку будтрэсту №21 на выкананне гэтых работ», - дадала абвінаваўца. Іншымі словамі, прадпрыемству давялося двойчы заплаціць за адны і тыя ж аб'ёмы работ.

Гэтыя і іншыя дзеянні топ-мэнэджара пацягнулі прычыненне прадпрыемству шкоды ў асабліва буйным памеры - больш за Br17 млрд.

Сваю віну Уладзімір Мальцаў не прызнаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках