27 красавiка 2024, Субота, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь будзе прадаваць у РФ тавары за даляры

54
Беларусь будзе прадаваць у РФ тавары за даляры

Беларусь і Расея дамовіліся фіксаваць цэны на харчовыя тавары, якія пастаўляюцца ў РФ, у валюце.

Пра гэта «Інтэрфакс» паведамляе са спасылкай на намесніка прэм'ер-міністра беларускай дзяржавы Міхаіла Русага.

«Мы дамовіліся, каб цэны на прадукцыю, якую мы пастаўляем у Расею, былі фіксаваныя ў далярах па факце перадаплаты паводле курсу Цэнтрабанка РФ», - сказаў ён журналістам у Менску. Русы падкрэсліў, што гэта зроблена для таго, каб беларускія прадпрыемствы не неслі страты.

Раней прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч заявіў, што на расейскім гандлёвым кірунку за год Менск страціў 739 мільёнаў даляраў. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада краіны перавесці разлікі з Расеяй у даляры і еўра. Паводле ягоных слоў, такія меры павінныя былі быць прынятыя ўжо даўно.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках