27 красавiка 2024, Субота, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google распрацуе аперацыйную сістэму для аўтамабіля

2
Google распрацуе аперацыйную сістэму для аўтамабіля

Простая інтэграцыя Android у сістэму аўтамабіля гарантуе, што чалавек будзе атрымліваць доступ да ўсіх прыкладанняў, варта толькі завесці матор аўтамабіля.

Акрамя таго, Google зможа падключацца да сістэм аўтамабіля: датчыкаў узроўню паліва, камер і гэтак далей. Так, напрыклад, калі ў аўтамабілі будзе заканчвацца бензін, сістэма сама пракладзе шлях да бліжэйшай запраўкі. Калі Google атрымаецца выпусціць такую аперацыйную сістэму, гэта значна ўмацуе пазіцыі кампаніі на аўтамабільным рынку, піша РБК.

Аналітыкі, зрэшты, адзначаюць, што на шляху да рэалізацыі праекта кампаніі прыйдзецца сутыкнуцца з многімі юрыдычнымі, тэхнічнымі і бізнес-праблемамі. Адной з галоўных - яны называюць патэнцыйныя цяжкасці з аўтавытворцамі, якія могуць не захацець уключаць у работы ў зборцы сваіх аўтамабіляў працэдуру інтэграцыі сістэмы ад Google.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках