27 красавiка 2024, Субота, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Life :) скасаваў пастанову аб павышэнні тарыфаў

13
Life :) скасаваў пастанову аб павышэнні тарыфаў

Аператар Life :) паведаміў аб скасаванні пастановы аб запланаваным на 19 і 25 студзеня павышэнні тарыфаў.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

«Мінулы тыдзень быў насычаны навінамі пра змены, звязаныя з правядзеннем валютных аперацый і крэдытаваннем насельніцтва, - гаворыцца ў паведамленні. - Навіны выклікалі бурныя абмеркаванні як сярод грамадзян, так і ў бізнэс-асяроддзі. Гэтым абумоўлена рэакцыя некаторых кампаній, банкаў і гандлёвых сетак, якія напярэдадні прыпынілі выдачу крэдытаў і продаж тавараў і абсталявання ў растэрміноўку.

Пры гэтым нагадаем, што салоны мабільнага аператара life :) працягнулі працаваць у штатным рэжыме і прадаваць смартфоны, планшэты, 3G-мадэмы і тэлефоны па ранейшых цэнах, у тым ліку і ў растэрміноўку. Мінулыя суткі прадэманстравалі пазітыўную рэакцыю нашых існуючых і новых абанентаў. У сувязі з гэтым і ўлічваючы абставіны ў эканоміцы краіны, кампанія прыняла стратэгічную пастанову падтрымаць станоўчую тэндэнцыю і працягнуць распачатую лінію паводзін. З гэтай прычыны прынятая афіцыйная пастанова скасаваць павышэнне тарыфаў на некаторыя паслугі перадачы звестак і галасавыя паслугі, якое было запланаванае на 15 і 29 студзеня 2015 адпаведна».

У кампаніі таксама адзначылі, што зафіксаваны значны рост папулярнасці паслугі ў пераносе нумара ад іншых беларускіх аператараў. У прэс-службе Life :) падкрэслілі, што цэны на абсталяванне не павышаюцца, а растэрміноўка застаецца.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках