3 траўня 2024, Пятніца, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зіма вернецца да канца тыдня

2
Зіма вернецца да канца тыдня

У другой палове тыдня ў Беларусь прыйдзе сапраўдная зіма.

А пакуль у пачатку тыдня захаваецца сырое, цёплае і ветранае надвор'е. Умовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты і вільготныя паветраныя масы з Балтыйскага мора. Падрабязнасці пра надвор'е на тыдні tut.by паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 23 снежня, на большай частцы тэрыторыі ападкі - дождж, мокры снег. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0, + 6 °С, максімальная днём +2 + 8 °С.

У сераду, 24 снежня, ва ўсёй краіне таксама мокры снег, дождж. На паўночным усходзе месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. У асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра цягам дня ад -1 °С на паўночным усходзе да + 7 °С на паўднёвым захадзе рэспублікі.

Пачынаючы з чацвярга ў атмасферы паступова будуць адбывацца перамены, і разам з ростам атмасфернага ціску задзьмуць халодныя паўночныя вятры, а слупкі тэрмометраў пачнуць апускацца.

У чацвер, 25 снежня, тэмпература паветра цягам дня ад -2 °С на поўначы да + 5 °С на поўдні краіны. На большай частцы тэрыторыі ападкі - мокры снег, на поўдні з дажджом. У асобных раёнах слабы галалёд. Месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с.

У пятніцу, 26 снежня, тэмпература паветра яшчэ панізіцца і складзе ноччу -1 -8 °С, пры праясненнях да -10 °С; максімальная днём чакаецца 0, -6 °С. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

У выхадныя пахаладанне ўзмоцніцца. У начныя гадзіны маразы будуць дасягаць -3 -10 °С, пры праясненнях да -13 °С; максімальная днём 0, -7 °С. У асобных раёнах рэспублікі кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца. Такая тэмпература блізкая да нормы для гэтага часу, а ўсё надвор'е - снежнае і ўмерана марознае - будзе адпавядаць класічным уяўленням пра зіму.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках