26 красавiка 2024, Пятніца, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскага журналіста хочуць судзіць за інтэрв'ю, якога не было

3
Берасцейскага журналіста хочуць судзіць за інтэрв'ю, якога не было

На журналіста Алеся Ляўчука склалі пратакол за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ.

Пра гэта журналіст распавёў charter97.org.

«18 снежня на мой мабільны тэлефон патэлефанаваў старшы ўчастковы інспектар АУС Ленінскага раёну Берасця Андрэй Кажанкоў, які мне паведаміў, што супраць мяне адкрыты адміністрацыйны працэс і я павінен з'явіцца ў РАУС для апытання, прычым павінен зрабіць гэта 18-19 снежня, паколькі «тэрміны ціснуць», бо раней пратакол «гуляў» у аддзяленнях міліцыі.

Я адразу папярэдзіў супрацоўніка, што ўсё варта рабіць паводле закона - і без позвы ў РАУС я ісці не збіраюся. Кажанкоў асабіста паабяцаў даставіць мне позву дадому, але слова сваё не стрымаў. Далей пачалося поўнае прававое бязмежжа. 20 снежня мае бацькі па пошце атрымалі заказны ліст, у якім знаходзіўся складзены на мяне пратакол паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП РБ, які быў складзены нават без маіх тлумачэнняў. Паколькі Кажанкоў так і не выслаў мне позву. Пры гэтым супрацоўнік ілжыва сцвярджае ў пратаколе, што я «адмовіўся падпісаць пратакол і азнаёміцца з ім», - распавядае Алесь Ляўчук.

Акрамя гэтага, пратакол быў складзены са шматлікімі парушэннямі.

«Так выразна відаць, што можна было выправіць дату яго складання (з 29 на 19) Да таго ж у пратаколе прысутнічаюць проста абсурдныя фармулёўкі: «...чым здзейсніў незаконны выраб сродкаў масавай інфармацыі». Як гэта разумець?

Прынамсі ў пратаколе сцвярджаецца: 2014/11/24 года каля 13.00 гадзін гр-н Ляўчук А. З, не маючы акрэдытацыі ў якасці журналіста на тэрыторыі РБ, знаходзячыся на вуліцы Савецкай узяў інтэрв'ю ў грамадзяніна Цымбалава Д.С., якое размясціў у кампутарнай сетцы інтэрнэт на сайце польскага тэлеканала «Белсат», чым парушыў патрабаванні артыкула 36 п15. арт1 закона РБ ад 17.07.2008 «Аб сродках масавай інфармацыі, чым здзейсніў незаконны выраб сродкаў масавай інфармацыі».

На мой, погляд звесткі, адлюстраваныя ў пратаколе не адпавядаюць рэчаіснасці. Немагчыма да фiзiчнай асобы прымяніць артыкул, які прымяняеца да юрыдычных асобаў. Паколькі зразумела, што я ніякім чынам не мог вырабіць сродак масавай інфармацыі. І ўжо тым больш, знаходзячыся на вуліцы Савецкай у Беларусі, размясціць матэрыял на сайце тэлеканала ў Польшчы.

Да таго ж ніякім чынам не даказана, што я асабіста наогул вырабіў які-небудзь матэрыял, і што я яго размясціў на сайце тэлеканала «Белсат», - адзначае журналіст.

Алесь Ляўчук плануе падаць скаргу ў пракуратуру на дзеянні міліцыі.

«Таксама сцвярджаецца, што я не меў акрэдытацыі для працы ў РБ, але не зразумела, адкуль у Кажанкова такія высновы, якая была праведзеная праца для вызначэння наяўнасцi або адсутнасцi ў мяне акрэдытацыі. Што робіць галаслоўнымі сцвярджэнні ў адміністрацыйным пратаколе.

Бліжэйшым часам мной будзе накіраваная скарга на дзеянні Кажанкова А.В у пракуратуру Ленінскага р-на Берасця. 24 снежня 2014 г. у судзе Ленінскага р-на г. Берасця адбудзецца разгляд маёй адміністрацыйнай справы», - кажа ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках