27 красавiка 2024, Субота, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску Citroen уляцеў у прыпынак

Citroen ZX апынуўся за межамі праезнай часткі ўчора ўвечары.

Аўтамабіль выехаў на тратуар і ўрэзаўся ў канструкцыю прыпынку грамадскага транспарту, піша onliner.ru.

На шчасце, у нядзелю прыкладна а 20:30 там не было людзей - абышлося без пацярпелых. Са слоў відавочцаў, Citroen выкінула з дарогі не толькі праз слізкае пакрыццё: быў і другі ўдзельнік ДТЗ.

Аварыя адбылася на вул. Ванеева, недалёка ад мясцовага гіпермаркета. «Старэнькі ўніверсал здаецца БМВ выкінуў хечбек на астаноўку, - напісаў карыстальнік timur_luts (арфаграфія і пунктуацыя захаваныя). - Той знёс яе практычна». У зводках ДАІ гэта здарэнне не фігуруе, такім чынам ніхто з удзельнікаў не атрымаў сур'ёзных траўмаў.

Удзельнік форуму Bender B.R. быў відавочцам здарэння. З ягоных слоў, адбылося спадарожнае сутыкненне. «Другі ўдзельнік - універсал - стаяў крыху далей ад прыпынку з разбітай задняй правай фарай, - распавёў карыстальнік. - А Citroen, якім кіраваў хлопеу, вылецеў на прыпынак - як раз снег выпаў, было слізка. Яго машына знесла адну апору металічнай канструкцыі, пасля гэты слуп яшчэ і лабавое шкло разбіў. Але галоўнае, што абышлося без траўмаў».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках