Выдавец часопісаў Vogue, GQ і Tatler скарачае штат супрацоўнікаў у Расеі
2- 23.12.2014, 10:20
- 3,732
Амерыканскі выдавецкі дом Conde Nast, які выпускае ў Расеі часопісы Vogue, GQ, Tatler і Glamour, пачаў скарачаць штат супрацоўнікаў.
Кіраўніцтва тлумачыць гэта неабходнасцю скараціць выдаткі, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу, блізкую да выдаўцу.
У прэс-службе расейскага офіса Conde Nast агенцтву заявілі, аднак, што скарачэння будуць «кропкавымі».
Выдавецкі дом прыйшоў на расейскі рынак у 1998 годзе.
Паводле ацэнкі кампаніі TNS - сусветнага лідэра ў галіне вызначэння рэйтынгаў СМІ, сукупная аўдыторыя выданняў Conde Nast ў Расеі складае 2 мільёны 300 тысяч чалавек.