29 красавiка 2024, панядзелак, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google паказала «калядны» прататып аўтамабіля-беспілотніка

2
Google паказала «калядны» прататып аўтамабіля-беспілотніка

Кампанія Google прэзентавала ў інтэрнэце першы поўнафункцыянальны прататып аўтамабіля-беспілотніка.

Інфармацыя пра гэта размешчаная ў сацыяльнай сетцы Google+. У блогу гаворыцца, што кампанія падрыхтавала для сваіх прыхільнікаў найлепшы калядны падарунак - першую рэальную канструкцыю прататыпа аўтамабіля-беспілотніка. Прадстаўленую прыладу кампанія назвала першым прататыпам аўто для «цалкам аўтаномнага кіравання», піша Lenta.ru.

Прататып па вонкавым выглядзе ідэнтычны мадэлі, паказанай Google цяперашняй вясной. Але ў папярэдняга прататыпа не было пярэдніх фар, а ў новай версіі яны ёсць і працуюць.

Да таго ж больш ранняя мадэль кіравалася толькі праграмным забеспячэннем, атрымліваючы інфармацыю з датчыкаў, таму ў аўтамабіля не было стырна, тармазоў і педалі газу. Але нядаўна ў Каліфорніі, дзе размяшчаецца Google, заканадаўча замацавалі патрабаванне аб тым, каб кіроўца мог праводзіць непасрэдны фізічны кантроль над аўтамабілем на грамадскіх дарогах, піша блог Novate.

У сувязі з гэтым кампанія наважыла сумясціць у прататыпе педаль, тармазы і стырно з элементамі камп'ютэрнага кіравання і сэнсарамі. У 2015 годзе, са слоў адмыслоўцаў кампаніі, павінна прайсці выпрабаванне аўтамабіля-беспілотніка на дарогах Каліфорніі.

Google-аўтамабіль разлічаны на двух чалавек. Хуткасць руху першых аўтамабіляў - 40 км\ч. Працуе аўтамабіль-беспілотнік на электрычнасці.

Са слоў прадстаўніка кампаніі, ёсць некалькі паспяховых сцэнарыяў працы самакіравальнага электракара. Ён можа быць выкарыстаны для перавозкі недзеяздольных і пажылых людзей, як альтэрнатыва таксі і для бяспечных паездак людзей, якія стаміліся пасля працоўнага дня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках