Нацбанк Украіны ўмацаваў грыўню пасля рэкорднага падзення
4- 23.12.2014, 15:45
- 10,831
Курс грыўні ўзрос на 19 капеек да 15,66 за даляр.
У аўторак, 23 снежня, Нацбанк умацаваў грыўню на 19 капеек да 15,66 за даляр. Пра гэта гаворыцца на сайце фінрэгулятара.
Паводле стану на 14:00 Нацбанк устанавіў курс валют на ўзроўні:
100 даляраў ЗША - 1566,17 грн,
100 еўра - 1919,96 грн,
10 рас. руб. - 2,7723 грн.
Сёння раніцай Нацбанк Украіны вызначыў курс валют на ўзроўні: 100 даляраў ЗША – 1585,43 грн, 100 еўра - 1946,76 грн, 10 расейскіх рублёў - 2,61 грн.