Футбалісты разбягаюцца з гарадзенскага ФК «Нёман»
- 23.12.2014, 20:50
- 6,727
Гарадзенскі "Нёман" могуць пакінуць адразу 8 гульцоў асноўнай абоймы
Клуб па-ранейшаму адчувае істотныя фінансавыя праблемы. Футбалістам не плацілі зарплату ўвесь сезон. Гэта ставіць пытанне аб захаванні наяўнага складу.
Паводле звестак pressball.by, у камандзе напэўна не застануцца варатары Марус Рапаліс і Аляксандр Суліма, абаронцы Ігар Ясінскі і Максім Вітус, хаўбек Андрэй Хачатуран і форвард Ягор Зубовіч. Пад пытаннем застаецца і прадаўжэнне супрацоўніцтва з паўабаронцай Ігарам Лісіцай і Аляксеем Лягчыліным.
Падчас чэмпіянату "жоўта-зялёных" пакінулі Карлсан, Дзенісевіч, Садаўнічы, Весялінаў, Рэкіш, Салавей, Рахманаў. Пасля заканчэння сезона - Тарасаў, Рыбак і Савіцкі.