27 красавiка 2024, Субота, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўцы патрабуюць перайменаваць вуліцу Ленінскую

14
Магілёўцы патрабуюць перайменаваць вуліцу Ленінскую

Пытанне перайменавання вуліцы Ленінскай у Магілёве будзе вынесенае на грамадскае абмеркаванне.

Пра гэта заявіў на сустрэчы 23 снежня з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый горада старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў.

На апошнім пасяджэнні тапанімічнай камісіі пры гарвыканкаме 11 снежня ўздымалася пытанне аб вяртанні вуліцы Ленінскай яе гістарычных назваў - Ветраная і Вялікая Садовая, паведамляе БелаПАН.

«І камісія прыняла пастановы вярнуць гэтыя назвы. Цяпер упраўленне будаўніцтва і архітэктуры хай рыхтуе прапановы, будзем праводзіць грамадскія абмеркаванні», - сказаў Цумараў. З ягоных слоў, у залежнасці ад вынікаў грамадскага абмеркавання і будзе прынятая пастанова наконт вяртання вуліцы Ленінскай гістарычнай назвы.

29 лістапада ў Магілёве ўдзельнікі першай тапанімічнай экскурсіі «Па слядах гістарычных назваў» падтрымалі ідэю вяртання гістарычных назваў вуліцаў і плошчаў горада.

На круглым стале «Гарадскія назвы - культурная візітоўка горада» 15 лістапада прадстаўнікі перадавой магілёўскай інтэлігенцыі прыйшлі да агульнага меркавання, што назвы магілёўскіх гарадскіх раёнаў, некаторых рынкаў, а таксама вуліц паблізу плошчы Славы патрабуюць хутчэйшага перайменавання. Было прапанавана вярнуць вуліцы Ленінскай ад плошчы Славы да вуліцы Болдзіна яе старую назву Ветраная, а ад вуліцы Болдзіна да будынка Тэхнапарка - Вялікая Садовая.

У траўні больш за сотню прадстаўнікоў творчай і навуковай грамадскасці падпісалі Магілёўскі тапанімічны маніфест з заклікам ужываць у паўсядзённым жыцці гістарычныя назвы шэрагу цэнтральных вуліц і плошчаў горада.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках