27 красавiка 2024, Субота, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэсоўцаў навучаць беларускай мове

2
Бізнэсоўцаў навучаць беларускай мове

Асацыяцыя еўрапейскага бізнэсу праводзіць другі набор на курс па вывучэнні дзелавой беларускай мовы.

Прадстаўнікі камерцыйных кампаній атрымаюць магчымасць развіць навыкі вуснай і пісьмовай бізнес-камунікацыі на беларускай мове для правядзення дзелавых перамоў, нарад, прэзентацый, гутарак і г.д, піша «Беларускі партызан».

Курс уключае 12 заняткаў і складаецца з 5 тэматычных блокаў: арганізацыя, кадры, рынак, перамовы, этыка (паглядзець праграму).

У першым наборы курсу бізнэс на беларускай дваццаць чалавек - кіраўнікі і супрацоўнікі прыватных кампаній. Таксама ў занятках бралі ўдзел запрошаныя госці, якія падзяліліся сваім досведам вядзення бізнэсу па-беларусу - Павел Ганчар (унітарнае прадпрыемства «Вэлком»), Андрэй Паддубскі і Павел Малчанаў (кампанія «ФАБЕАС»), Аляксандр Мазанік (інтэрнэт-крама Imbryk.by) Алесь Квіткевіч (інтэрнэт-крама Prastora.by), Сяргей Семянюк (брэнд KARALI) Аляксей Нарэйка (кампанія «Праўны пераклад»).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках