28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Японіі сышоў у адстаўку для перавыбрання прэм'ера

Урад Японіі сышоў у адстаўку для перавыбрання прэм'ера

Сябры ўрада Японіі падалі прэм'ер-міністру краіны Сіндзо Абэ прашэнні аб адстаўцы.

Абэ іх задаволіў: адстаўка носіць працэдурны характар і, як чакаецца, ён зноў будзе зацверджаны кіраўніком урада да канца дня. У сярэдзіне снежня кіруючая кааліцыя атрымала абсалютную большасць на пазачарговых выбарах.

Як паведамляе РІА «Новости», у другой палове дня адмысловая сесія парламента краіны абярэ прэм'ер-міністра Японіі. Прэм'ер-міністр краіны абіраецца з ліку дэпутатаў парламента і павінен набраць больш за палову галасоў; як правіла, кожная партыя ў якасці кандыдата вылучае свайго лідэра.

Кіруючая кааліцыя Ліберальна-дэмакратычнай партыі і партыі Камэйта паводле вынікаў праведзеных у Японіі 14 снежня выбараў у ніжнюю палату парламента, якая мае перавагі перад палатай дарадцаў пры вызначэнні кіраўніка кабінета міністраў і прыняцці законаў, атрымала больш за дзве траціны дэпутацкіх месцаў - 326 з 475. Такім чынам, прэм'ер-міністр Сіндзо Абэ павінен захаваць за сабой сваю пасаду і атрымае права сфармаваць урад.

Пасля перамогі на выбарах прэм'ер заявіў, што збіраецца пакінуць без зменаў цяперашні склад урада, каб накіраваць усе сілы на развязанне эканамічных задач. Адзінай заменай можа стаць міністр абароны: чакаецца, што замест Акіноры Эта будзе прызначаны Гэн Накатані.

Ужо да вечара сябры кабінета і прэм'ер-міністр пройдуць цырымонію сцвярджэння ўрада імператарам Японіі Акіхіта.

Датэрміновыя выбары ў ніжнюю палату парламента прайшлі ў Японіі 14 снежня. Пастанову аб роспуску палаты Абэ прыняў, каб атрымаць мандат даверу ад выбаршчыкаў на правядзенне сваёй эканамічнай і фінансавай палітыкі. Падставай паслужылі звесткі аб эканамічным спадзе два кварталы запар пасля павышэння спажывецкага падатку з 5% да 8%. Гэта прымусіла прэм'ера адкласці планы далейшага павышэння падатку ў кастрычніку 2015 года.

Перамога на выбарах падоўжыла знаходжанне Ліберальна-дэмакратычнай партыі ва ўладзе яшчэ на чатыры гады і дасць ёй магчымасць прадоўжыць цяперашні эканамічны курс.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках