28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Польшчы распавяла аб плане супрацьдзеяння ЕЗ канвоем РФ

2
Прэм'ер Польшчы распавяла аб плане супрацьдзеяння ЕЗ канвоем РФ

Еўрапейскі звяз будзе накіроўваць ва Украіну гуманітарную дапамогу ў адказ на канвоі Пуціна.

Пра гэта заявіла прэм'ер-міністарка Польшчы Ева Копач, паведамляе «Polskie Radio».

З яе слоў, такія канвоі пад эгідай ЕЗ былі б адказам на палітыку Расеі.

«Гэта мог бы быць нядрэнны адказ на канвоі, якія едуць ва Украіну з Расеі. Канвоем, у якіх грузавікі перавозяць паліва для вайсковай тэхнікі або толькі для людзей», - сказала Копач.

«Мне стала вельмі добра на сэрцы, калі я бачыла спантанна рэакцыю сваіх калегаў, прэм'ераў урадаў іншых краін ЕЗ», - адзначыла яна, дадаючы, што менавіта ў выніку гэтай рэакцыі было наважана павялічыць гуманітарную дапамогу ЕЗ для Украіны.

Яна запэўніла таксама, што Польшча будзе пасылаць ва Украіну матэрыяльную дапамогу - вопратку і лекі - а таксама «веру ў тое, што яна не спыніцца на шляху ўступлення ў ЕЗ, што ў яе ёсць сябры тут, у Польшчы, і гэтыя сябры ў складаныя часы разам з украінцамі».

Нагадаем, місія АБСЕ падчас маніторынгу сітуацыі ў Данбасе, зафіксавала, што з Расеі ва Украіну прайшло ўжо 11 расейскіх так званых «гуманітарных канвояў».

Каментуючы адмову Украіны ад пазаблокавага статусу прэм'ер сказала, што «гэта бясспрэчна пастанавілі самі украінцы». «Мяркую, што NATO павінна трымаць дзверы адкрытымі для новых сябраў, гэтак жа, як некалі яны былі адкрытымі для Польшчы», - сказала кіраўніца ўрада.

Фота: Anadolu Agency

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках