28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Месца правядзення «менскіх перамоваў» было нечакана змененае

5
Месца правядзення «менскіх перамоваў» было нечакана змененае

Сустрэча кантактнай групы будзе закрытай.

Перамовы ва ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе, якія запланаваны сёння ў Менску, пройдуць за зачыненымі дзвярыма, паведамляе ТСН.

Пачаць сустрэчу ўдзельнікі плануюць а 15 гадзін паводле кіеўскага часу, але прэсу на перамовы не пусцяць. Таксама пакуль не запланаваны заявы для журналістаў, ва ўсялякім разе, да пачатку перамоўнага працэсу. Паводле вынікаў сустрэчы, магчыма, будуць афіцыйныя заявы ад перагаворшчыкаў, аднак усё залежыць ад прынятых пастановаў.

Каб захаваць прыватнасць, у апошні момант было змененае месца правядзення перамоў. Замест «Прэзідэнт-Гатэля», дзе сустракаліся раней, перагаворшчыкі будуць засядаць у рэзідэнцыі Dipservice Hall на вуліцы Фрунзе, якая была першай рэзідэнцыяй Лукашэнкі.

Нагадаем, раней прадстаўніца АБСЕ Хайдзі Тальявіні паведаміла, што на сустрэчы трохбаковай кантактнай групы ў Менску абмяркуюць чатыры блокі пытанняў: спыненне агню ўсімі бакамі, адвод усімі бакамі цяжкай тэхнікі, абмен палоннымі «ўсіх на ўсіх», дастаўку гуманітарных грузаў на падкантрольныя баявікам тэрыторыі для прадухілення гуманітарнай катастрофы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках