28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«J: морс» праспявалі «Imagine» у рамках глабальнай акцыі ЮНІСЕФ

2

Беларускі гурт прэзентавалі відэаролік на песню Джона Ленана «Imagine».

Ён з'яўляецца часткай глабальнай акцыі Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ), у якой з дапамогай мабільнага тэлефона ці планшэта можа таксама ўзяць удзел любы жыхар Беларусі.

У рамках праекта #IMAGINE людзі з усяго свету - па-за залежнасці ад сацыяльнага становішча і статусу - з дапамогай адмысловага прыкладання запісваюць новую версію знакамітай песні Джона Ленана, кожны сваю. Затым з атрыманых варыянтаў знакаміты прадзюсар і ды-джэй Дэвід Гета створыць сусветны варыянт песні. Сярод удзельнікаў праекта ў тым ліку паслы добрай волі ЮНІСЕФ з усяго свету, у лік якіх з лістапада 2014 уваходзіць і лідэр гурта «J: морс» Уладзімір Пугач.

Праект прымеркаваны да 25-годдзя падпісання Канвенцыі аб правах дзіцяці - першага і асноўнага міжнародна-прававога дакумента абавязковага характару, прысвечанага шырокаму спектру правоў дзяцей. Ягоная мэта - прыцягненне ўвагі да праблем і цяжкасцяў, з якімі сутыкаюцца дзеці ва ўсім свеце.

- У некаторых рэгіёнах свету, на жаль, дагэтуль гэта такія базавыя пытанні, як доступ да чыстай пітной вады, паўнавартаснага харчавання і адукацыі. У Беларусі з гэтым шчасна, але ёсць праблемы іншага кшталту: інклюзія ў грамадства дзяцей з асаблівасцямі развіцця, дзяцей у канфлікце з законам, адказнае бацькоўства. Змяненне сітуацыі залежыць ад кожнага з нас і праект #IMAGINE дазваляе падтрымаць ініцыятыву ЮНІСЕФ у вельмі простай і даступнай форме, - кажа Уладзімір Пугач.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках