28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па слядах Адысэя і гобітаў: самыя незвычайныя туры гэтага года

1
Па слядах Адысэя і гобітаў: самыя незвычайныя туры гэтага года

Паслугі тураператараў у варунках жорсткай канкурэнцыі становяцца больш цікавымі.

І хоць большасць беларускіх кампаній па-ранейшаму прапануе традыцыйныя маршруты, тэндэнцыя на задавальнення патрэб патрабавальных кліентаў пакрысе праглядаецца і ў нас, піша «Інтэрфакс».

Паводле звестак еўрапейскіх і расейскіх СМІ, сёлета незвычайныя туры сталі карыстацца большым попытам.

Туры да патанулых караблёў

Гэты тып турызму стаў вельмі папулярным летась. Падарожжа да патанулых суднаў прыйдзецца даспадобы асабліва тым, хто захапляецца або марыць заняцца дайвінгам. Чалавек можа спусціцца пад ваду і адчуць сябе шукальнікам скарбу або даследчыкам. Незвычайны тур мае на ўвазе, што вы зможаце ўбачыць судны розных маштабаў. Гэта могуць быць старадаўнія ветразнікі або судны другой Сусветнай вайны, нават «Тытанік». Спусціцца да «гісторыі» можна ў ААЭ або на берагах Сальвадора. У 2013 годзе асабліва папулярным стала месца, дзе затануў сумна вядомы круізны лайнэр «Коста Канкордыя».

Гастранамічны тур

Нацыянальная кухня можа расказаць пра краіну не менш, чым падручнік гісторыі ці культуралогіі. Большай папулярнасцю карыстаюцца гастранамічныя туры па Францыі, дзе можна паспытаць віна розных гатункаў, сыры. Дарэчы, ёсць не проста экскурсіі па вінакурнях, але і кулінарныя майстар-класы. Таксама поспехам карыстаецца Італія. Вядома, пэрлінай італійскай кухні таксама з'яўляецца віно. Але яшчэ тураператары прапаноўваюць наведаць і рысавую вытворчасць, а таксама труфельныя экскурсіі. У Нямеччыне можна пакаштаваць розныя тыпы піва, на Мальце - мёд, у Шатландыі - віскі. Увогуле, усё, што ваша душа жадае!

Кінематаграфічны турызм

Кінаманы, натхнёныя ўлюбёнымі стужкамі, захочуць адправіцца ў месцы, дзе праходзілі здымкі ўлюбёных фільмаў. Асабліва любяць гэта талкіеністы. Прыхільнікі Толкіена адпраўляюцца ў Новую Зэландыю, каб паглядзець на месца, дзе здымаліся часткі «Уладара пярсцёнкаў». Напрыклад, можна ўбачыць дамкі адважных гобітаў. Магчыма, у іх можна нават зайсці, калі вядома, рост дазволіць. Не менш папулярная ў кінатурыстаў і Мальта, дзе здымалі «Трою», «Гладыятара» і «Гульню пасадаў». Прыхільнікі савецкага кіно часта выбіраюць маршрут па месцах здымак «17 імгненняў вясны», якія праходзілі на тэрыторыі Латвіі, Грузіі і Расеі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках